Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле” сабраў 800 выканаўцаў з усіх куткоў Беларусі

На Мядзельшчыне прайшоў фестываль харавога мастацтва “Пеўчае поле”, адзін з самых самабытных на Міншчыне.

Свой пачатак ён бярэ з 1952 года. А два гады таму атрымаў статус рэспубліканскага. Сёлета ў фестывалі ўдзельнічалі 29 вакальных калектываў — усяго 800  чалавек. Яны прадстаўлялі не толькі сталічную вобласць, але  і ўсе рэгіёны краіны. Лепшыя ўзоры харавога мастацтва стварылі яркую  песенную палітру.

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў амфітэатры на беразе возера Мястра. А завяршыўся канцэрт ажно ноччу  выступленнем заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь вакальнага ансамбля “Чысты голас”.

На наступны дзень самадзейныя артысты выступалі ў касцёле Святога Андрэя Апостала ў аграгарадку Нарач, дэманстравалі сваё майстэрства  на сцэнічнай пляцоўцы санаторыя “Прыазёрны”. Журы на чале з народным артыстам Беларусі прафесарам Міхаілам Дрынеўскім прызнала пераможцам заслужаны аматарскі калектыў Беларусі народны хор “Крыніца” Столінскага гарадскога Палаца культуры. Яму і ўручаны Гран-пры фестывалю.

Марыя КУЗАЎКІНА

Фота Аляксандра ВЫСОЦКАГА

2 3

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте