Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Мітынг, святочны канцэрт, спартыўныя спаборніцтвы. У Маладзечна адначылі Дзень Незалежнасці

Кожны год 3 ліпеня мнагалюдныя праспекты і плошчы гарадоў, вуліцы пасёлкаў і невялікіх вёсак, апранаюцца ў святочнае ўбранне. Беларускі народ адзначае дзень, у якім зліліся ў адно цэлае вялікія, сапраўды святыя паняцці – Вызваленне, Перамога і Незалежнасць.

Мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, маладзечанцы правялі ля мемарыяльнага комплексу ў парку Перамогі. Пачаў яго старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Невяровіч. “Сёння ўся краіна аддае даніну павагі нашым ветэранам. Мы ўспамінаем тых, хто сваёй самаадданасцю і гераізмам нёс перамогу, – сказаў ён. – Ніякія страты і пакуты, што выпалі на долю таго пакалення, не змаглі зламаць яго мужнасці і стойкасці. Фашысты акупіравалі тэрыторыю Беларусі, але паставіць яе народ на калені не змаглі”.

Цаной уласнага жыцця здабываў ён перамогу на франтах, у партызанскіх атрадах, падполлі. Самаадданай працай каваў у тыле, адбудоўваючы гарады і падымаючы з попелу вёскі.

Шмат часу прайшло з моманту завяршэння Вялікай Айчыннай вайны, зыходзіць пакаленне, якое памятае жахі той страшэннай трагедыі. І тым не менш подзвіг салдат, здзейснены ў  імя мірнага жыцця на зямлі не забыты, – гаворыць  ветэран войск урадавай сувязі камітэта дзяржаўнай бяспекі Пётр Бескаравайны. – Беларусь шануе сваіх герояў і стараецца зрабіць усё магчымае для таго, каб ні адно імя не было забыта. Сам я родам з Украіны, дзе ў апошні час у прыярытэце зусім іншыя каштоўнасці. Алігархі дзеляць уладу, перапісваюць гісторыю. Гледзячы на ўсё, што там адбываецца, успамінаю словы свайго выкладчыка, які нам, будучым ваенным, казаў так: той, хто страляе ў мінулае з пісталета, атрымлівае выстрал з пушкі ў будучае. Як добра, што беларусы разумеюць усё гэта. І ўвекавечваюць подзвіг герояў у  шматлікіх мемарыялах, помніках, манументах і абелісках на нашай зямлі і за яе межамі.

Урачыста-жалобную хвіліну маўчання змяняюць гукі духавога аркестра і на мармуровую пліту ля помніка загінулым лажацца трапяткія чырвоныя гваздзікі, вянкі ад кіраўніцтва раёна, моладзі, савета ветэранаў, працоўных калектываў.

Трывожыць душу вечны агонь. Сімвал бессмяроцця і славы.

Дзяўчаткі з гімназіі-каледжа танцуюць для ветэранаў вальс.

Для іх жа спявае хор.

Сярод тых, хто прыйшоў у парк Перамогі, жыхары горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, школьнікі.

А затым дзейства перамясцілася ў парк, дзе раскінулася “Палявая кухня” і распачалі работу розныя пляцоўкі. Ветэраны і жыхары горада, а таксама шматлікія госці, частаваліся салдацкай кашай, любаваліся выставай работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прымалі ўдзел у майстар-класах.

Шмат слухачоў сабрала тэатралізаваная канцэртная праграма “На прывале”, з задавальненнем сачылі гараджане за ўдзельнікамі спартыўнага свята “Табе, родная Беларусь”.

Спецыяльна для тых, хто не мог сарыентавацца ў моры святочных мерапрыемстваў, нават паставілі спецыяльныя ўказальнікі.

Весяліліся дзеці.

.

З задавальненнем разглядалі на фотаздымках куточкі роднага горада дарослыя.

Разам з Днём Незалежнасці маладзечанцы адзначаюць і Дзень горада. У дзевяць гадзін вечара на сцэне Летняга амфітэатра пройдзе ўрачыстае мерапрыемства “Гэты горад Маладзечна – лепшы на зямлі!”, а таксама канцэрт з удзелам творчых калектываў устаноў культуры раёна. Завершыцца святочны дзень акцыяй “Спяваем гімн разам”.

Марына СЛІЖ

Фота аўтара

 

4 2

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте