Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Сучасны Чэрвень — старажытны Ігумен святкуе 630 год

2 ліпеня сучасны Чэрвень-старажытны Ігумен – двойчы імяніннік. І абсалютнай большасці жыхароў Чэрвеньшчыны і яе гасцей хацелася паўдзельнічаць у святкаваннях 630-годдзя горада і дня яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Горад слаўны гісторыяй і сваімі людзьмі

Заяўленая праграма абяцала быць насычанай і разнастайнай. Раніцай і ўдзень — тэатралізаванае прадстаўленне на плошчы Свабоды, арт-праспект з выступленнем вулічных музыкантаў і тэматычнымі выставамі, прэм’ера фільма ў кінатэатры, святочнае гулянне з канцэртнай праграмай, работай разнастайных пляцовак, тэматычнымі выставамі… Увечары – канцэртная і танцавальна-забаўляльная праграма, лазернае шоу, дыскатэка, рэспубліканская акцыя “Спяём гімн разам” і святочны феерверк.

… На жаль, нічым не парадавалі прагнозы сіноптыкаў, якія спраўдзіліся:  дождж суправаджаў усё тэатралізаванае дзейства “З днём нараджэння, горад любы!”, якое з раніцы разгарнулася на плошчы Свабоды. І ўсё ж гледачоў хапала. Падбадзёраныя іх апладысментамі, артысты розных узростаў – ад самых маленькіх да сталых — выходзілі і выбягалі пад дождж з  усмешкамі.

Удзячнымі воплескамі віталі прысутныя ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, узгадваючы пра тое , што Чэрвень быў вызвалены войскамі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у ходзе Мінскай наступальнай аперацыі ў рамках аперацыі “Баграціён” 2 ліпеня 1944-га года.

Таму гэты дзень па праву можна лічыць другім днём народзінаў горада. А што тычыцца яго даўнейшай гісторыі, дык у тэатралізаваным дзействе перад гледачамі прайшлі асноўныя яе этапы.

Так, першыя летапісныя ўзгадкі пра Ігумен узыходзяць да 28 красавіка 1387 года, калі князь Вялікага Княства Літоўскага і кароль Польшчы Ягайла спецыяльным прывілеем перадаў брату Скіргайлу ўладанні на Беларусі.

Трэцяга мая 1795 года мястэчка Ігумен атрымала статус горада і павятовага цэнтра Мінскай губерні.

22 студзеня 1796 года Ігумен атрымаў свой герб, які вельмі шануецца і ў наш час: на блакітным полі срэбны куст кветак, над якім – пяць залатых пчолак, як сведчанне развіцця бортніцтва і пчалярства на Ігуменшчыне. Тая слаўная традыцыя падтрымліваецца і сёння.

18 верасня 1923 года горад Ігумен перайменаваны ў Чэрвень. З таго часу пачынаецца яго найноўшая гісторыя.

Устанаўленне савецкай улады, Вялікая Айчынная вайна, доўгачаканае вызваленне, аднаўленне і стваральная праца — гэтым горад жыў у мінулым стагоддзі.

Развіццём, добраўпарадкаваннем, знакамітымі землякамі ён славіцца і зараз. Сярод іншых на свяце прысутнічалі маці трэцяга зорнага ўраджэнца Беларусі, ураджэнца Чэрвеня, касманаўта Раскосмасу Алега Навіцкага Валянціна Эдуардаўна Навіцкая і неаднаразовая прызёрка і чэмпіён Паралімпійскіх гульняў, ганаровая грамадзянка Чэрвеньскага раёна, ураджэнка гарадскога пасёлка Смілавічы Людміла Валчок.

Віншаванні – у словах, спевах, танцах і паштоўках

Шмат добрых слоў прагучала ў адрас горада і яго жыхароў.

— Беларусь магутная малой радзімай, захаваннем і шанаваннем традыцый, гістарычным мінулым і імкненнем у будучае, — зазначыў у сваім выступленні старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Андрэй Зубар. — Сёння Чэрвень – сучасны горад, які захаваў сваю гістарычную самабытнасць. Усё, што ён мае, заслуга многіх пакаленняў. Гэта свята ініцыятыўных, працалюбівых, таленавітых, мэтанакіраваных  людзей. 630 год – вялізны гістарычны шлях. Быць нашчадкамі слаўнай гісторыі – не толькі гонар для ўсіх нас, але і вялікая адказнасць. Нам дадзена магчымасць працягнуць слаўныя традыцыі Чэрвеньшчыны. Шчыра жадаю любімаму гораду далейшага развіцця і квітнення, а вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай у вашым жыцці кожны наступны дзень будзе лепшым за папярэдні!

З юбілеем горада, Днём вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхароў Чэрвеньшчыны павіншавалі таксама старшыня Праўлення Мінскага абласнога саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Марынічаў і госці з Расіі. А з якім захапленнем сустракалі гледачы адмысловае выступленне ваеннага аркестра з Барысава!

Пад вясёлую песню “Калі горад танцуе…” прайшліся па плошчы ў танцы прадстаўнікі розных прафесій.

У гэты дзень усё прысвячалася любімаму гораду: песні, танцы, тэатралізаваныя дзеі, добрыя словы і пажаданні.

Некалькі арганізацый раёна да юбілею Чэрвеня вырабілі вялізныя паштоўкі.

А Чэрвеньскае райспажыўтаварыства спякло прыгожы торт.

Напрыканцы тэатралізаванага дзейства на плошчы Свабоды запаліўся залацісты феерверк, а пахмурнае дажджлівае неба расквецілі шарыкі, надзіманыя фігуркі і лічбы “630”.

Арт-праспект сустракаў сярод іншага цікавосткамі ад Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Тут зладзілі выставу пісьменнікаў-юбіляраў, арганізавалі пляцоўку для фота на памяць, прапаноўвалі напісаць пажаданні любімаму гораду і нават загадаць жаданне.

Адмысловая праграма для самых стойкіх

Да працягу святкаванняў у лесапарку “Загор’е” апоўдні дабраліся сапраўды  самыя стойкія! Дождж разыходзіўся, час ад часу ператвараючыся ў сапраўдны лівень. Адпаведна колькасць гледачоў змяншалася.

Затое тыя, хто не зважаў на капрызнае надвор’е, змаглі атрымаць самую сапраўдную асалоду! І не столькі ад юшкі, салдацкай кашы ды іншага, колькі ад разнастайнасці выступленняў дзяцей і дарослых.

Пакуль на сцэне ішла праграма пра самых-самых, ахвочую да відовішчаў публіку забаўлялі сапраўдныя шатландскія пехацінцы… з Маладзечна!

Яны паказвалі, як абыходзіцца са зброяй, вучылі моладзь выконваць некаторыя каманды. Выступленне дудара і шмат чаго іншага – вось што прапанавалі чэрвеньцам госцям, сустракаючы ў іх самыя гарачыя водгукі.

Воклічамі “Брава!”, “Біс!” гледачы віталі адмысловае выступленне спевакоў і танцораў з яўрэйскай абшчыны Мінска, хтосьці нават таньчыў разам з імі.

Цудоўным выступленнем парадавалі госці з Узды – народны ансамбль народнай песні “Зборная субота” тамтэйшага раённага Дома культуры. Выступленні салістаў, дуэтаў і ўсіх разам сталася незабыўным.

Пазнавальным эстрадным песням чэрвеньцы з задавальненнем падпявалі і падтанцоўвалі.

Святлана АДАМОВ

Фота аўтара

 

39 6

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте