Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
У Слуцку зладзілі вяселле па старажытным абрадзе

Уладзіслаў і Алена вырашылі ажаніцца яшчэ мінулай зімой. Але рабіць вяселле “як ва ўсіх” маладыя не хацелі. Калі пачулі пра тое, што ў мясцовым Доме традыцыйнай культуры адкрылі этнаграфічную студыю “Беларуская хата”, зразумелі – менавіта там яны і правядуць свой самы важны ў жыцці дзень.

Жаніх і нявеста – людзі творчыя, таму і да вяселля падышлі з крэатыўнага боку. Прадумалі адзенне да дробязяў – Уладзіслаў нарадзіўся ў ільняную вышыванку, Алена набыла сукенку ў нацыянальным стылі і вяночак з палявых кветак. Такія святочныя ўборы уразілі не толькі супрацоўнікаў аддзелу ЗАГС, але і людзей на вуліцы – на незвычайных маладых звярталі ўвагу ўсе.

Але цырымонія ў Палацы шюбаў была не ключавым момантам у гэты дзень. Жаніха і нявесту чакалі ў “Беларускай хатцы”. Супрацоўнікі студыі ў нацыянальных касцюмах сустракалі маладых як трэба: хлебам ды соллю. Спачатку важны абрад – цалаванне караваю. Першы шлюбны хлеб дораць маладым: гэты бохан яны павінны з’есці ў першы тыдзень сумеснага жыцця.

Далей па рушніках – у залу, дзе праходзіць асноўная ўрачыстасць. Сваю жонку новаспечаны муж павінен перанесці праз ганак – у знак таго, што будзе аберагаць яе ўсё жыццё і не дапусціць да каханай ніякія злыя сілы.

Вядучая абраду запрашае маладых да жорнаў – разам яны павінны змалоць сваю першую муку, якую збяруць у палатняны мяшочак – першыя бліны жонка будзе пячы з яе.

Важны абрад, без якога не ладзілася ні адно вяселле ў нашых продкаў, – пасаджэнне нявесты на пасад. Тры разы брат абводзіць сястру вакол расцеленай на лаве аўчыны, а потым садзіць дзяўчыну зверху – каб у новай сям’і быў дабрабыт і здаровае патомства. З гэтай жа нагоды маладыя ўпрыгожваюць сямейнае дрэва – на галінку вешаюць рознакаляровыя стужачкі і цукеркі.

Не застаюцца без справаў і госці – разам з маладымі яны павінны станцаваць вальс і падыспань, а пасля праспяваць народныя песні. Госці жаніха і нявесты стараюцца паказаць усе свае таленты, спрачаюцца, хто з іх спрытнейшы. Не абыходзяцца без выпрабаванняў і маладыя: гаспадыня прышывае да кашулі гузікі, а гаспадару даюць падбіваць касу. Дзякуй Богу, нават з такімі складанымі задачамі яны спраўляюцца. А значыць жыць будуць добра, у ладзе ды згодзе. А каб маладыя не забылі пра свае абавязкі ды абяцанні, дораць ім лялек-неразлучнікаў – па лягендзе гэтыя лялькі будуць берагчы каханне ўсё жыццё.

Пасля гэтага Уладзіслаў і Алена – афіцыйныя муж і жонка. Маладыя прызнаюцца, што дзякуючы вясельнаму абраду яны сталі асабліва роднымі і блізкімі адзін адному.

– Разумееш, што гэты абрад праходзілі нашы прадзеды і прабабулі, якія былі разам усё жыццё ў вернасці і згодзе. Вось і мы спадзяёмся, што наша сям’я будзе моцнай і непарушнай, – выказалі свае уражанні Уладзіслаў і Алена.

Екатерина СУРМА

Фото автора

21 1
Комментировать 1 коммент.
  • La_Fantasia 10.07.2017 в 11:57

    Какая красивая пара! Приятно смотреть: действительно, настоящие белорусы. Радует, что современная молодёжь чтит национальные традиции.

    6 1

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте