Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Не сядзіце дома: афіша мерапрыемстваў Мінскай вобласці

Фестываль душэўнай музыкі, спаборніцтвы па водна-маторнаму спорту і абрад «Жыцень», а таксама іншыя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Мінскі раён

Адчуць сябе гаспадаром

Хлеб – святыня нашага народа, таму раней пачатак і заканчэнне ўборкі зерневых урачыста адзначаліся не толькі сельскай грамадой, але і кожнай сям’ёй. Заўтра ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту — абрадавае мерапрыемства «Жыцень» (з 14.00 да 16.00).

Наведвальнікі пазнаёмяцца з традыцыямі, звязанымі з уборкай ураджаю, пачуюць жніўныя і летнія песні, традыцыйныя найгрышы на музычных інструментах. У праграме таксама — майстар-класы па вязанні снапа, уборцы ўраджаю сярпом, забава «Выгнанне мух», частаванне гасцей традыцыйным караваем і гарбатай. Можна будзе набыць сувеніры ад народных майстроў і наведаць «Беларускую карчму».

Слуцкi раён

Якiя ў Радзімы вочы?

У фiлiяле «Галерэя мастацтваў iмя У.С.Садзiна» Слуцкага краязнаўчага музея на працягу жнiўня можна пазнаёміцца з выставай жывапiсу з фондаў музея пад назвай «Блакітныя вочы Радзімы».

У экспазiцыi прадстаўлены 44 жывапiсныя палотны, выкананыя ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, абстракцыi. У вiтрынах экспануюцца дакументы, фатаграфii, граматы, iншыя матэрыялы мастакоў.

Маладзечанскі раён

Калі душа спявае

Аграгарадок Беразінскае (20 км ад Маладзечна) запрашае на традыцыйны фестываль духоўнай музыкі Laudato Si’, які адбудзецца 12-13 жніўня. Як і летась, першы дзень будзе адведзены для конкурсаў і забаў, другі — для ўрачыстага гала-канцэрта.

Гасцям-музыкантам забяспечаць начлег і харчаванне. «Будзем вельмі рады бачыць прадстаўнікоў любога музычныга стылю і накірунку, любога ўзросту і ў любой колькасці. Праваслаўны, католік ці пратэстант — не мае значэння, мы хочам сустрэцца ўсе разам, каб славіць Бога, знаёміцца і вучыцца адзін у аднаго чамусьці новаму,» – падкрэслiваюць арганізатары фестывалю.

Салігорскі раён

Гонкі па вадасховішчы

12-13 жніўня ў Салігорску будзе праходзіць трэці заключны этап чэмпіянату Беларусі па водна-маторнаму спорту з удзелам больш як 30 спартсменаў з Брэста, Гомеля, Заслаўя, Мінска і Рэчыцы, а таксама Расіі і Украіны (адкрыццё у 11 гадзін).

ГА «Беларуская федэрацыя водна-маторнага спорту» і арганізацыйная структура ДТСААФ Мінска і Мінскай вобласці пры падтрымцы Салігорскага раённага выканаўчага камітэта запрашаюць усіх аматараў гонак на акваторыю Салігорскага вадасховішча з боку вуліц Набярэжнай і Леніна.

Вілейскі раён

Вы бачылі Русалку?

На гарадскім пляжы Вілейскага вадасховішча заўтра ўпершыню праводзіцца «Юшка-фэст» – мерапрыемства ў рамках праекта Еўрасаюза «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», на якое выдзелелі каля 26 тысяч долараў. Пачнецца фестываль а 12-й гадзіне, а скончыцца, як абяцаюць арганізатары, бліжэй да ночы.

Настрой будуць ствараць музычныя і танцавальныя гурты, аніматары, пройдуць спартыўныя гульні і конкурсы, вогненнае шоу, гала-канцэрт творчага конкурсу «Вілейская хваля». Будзе арганізавана выстава вырабаў арт-лабараторыі “Добрыя рэчы” і іншых рамеснікаў Вілейшчыны, фестываль фарбаў «Холі», паказальныя выступленні членаў клуба «Патрыёт», майстар-класы па скандынаўскай хадзьбе. І самае галоўнае – госці свята будуць мець магчымасць пагрузіцца ў ваду з прафесійны вадалазамі, а таксама паўдзельнічаць у конкурсе русалак і прыгатаванні юшкі.

Падрыхтавала Ніна ЯНОВIЧ

2 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте