Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Общество
Не сядзіце дома. Культурная афіша Мінскай вобласці

Свята народнай песні, краязнаўчая выстава і канцэрт народнага вакальнага ансамбля, а таксама іншыя культурна-забаўляльныя мерапрыемствы Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Дзяржынскі раен

На свята – ўсей сям’ей

«Усе фарбы лета». Так будзе называцца вялікае сямейна-маладзежнае свята, што пачнецца 18 жніўня, у 18.00, у дзіцячым парку Дзяржынска.

Юных жыхароў горада і іх бацькоў чакаюць канцэртная праграма, гульні-атракцыены, фотавыставы, майстар-класы.

Старадарожскі раён

Кросны: гісторыя і сучаснасць

Абласное свята-конкурс «Матчыны кросны», галоўная мэта якога – захаванне і адраджэнне традыцый народнага ткацтва, пройдзе 19 жніўня ў Старых Дарогах.

Мінскі раен

«Спасаўка-ласаўка» у Азярцы

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае ўсіх ахвотных на культурна-адукацыйнае мерапрыемства, якое пачнецца 19 жніўня а 13-й гадзіне.

Наведвальнікі змогуць далучыцца да ўрачыстага набажэнства, асвяціць мед, яблыкі, арэхі, хлеб і ваду, наведаць выставу «Пчалярства на Беларусі», таксама паслухаць расповед пра тры Спасы: Мядовы (Макавы), Яблычны (Другі, Сярэдні), Арэхавы (Хлебны альбо Спас на палатне).

Слуцкі раен

Ліся, песня!

Свята народнай песні «Мой край рамонкаў, сініх васількоў і песні беларускай», пройдзе 19 жніўня ў Покрашаве (пачатак у 16 гадзін).

Такое мерапрыемства раенны цэнтр народнай творчасці ладзіць упершыню. Гарманісты, частушачнікі, а таксама народныя аматарскія калектывы выйдуць у гэты дзень на сцэну. Для самых маленькіх будзе працаваць гульневая пляцоўка, для дарослых – танцавальная.

Маладзечанскі раен

Правядзіце вечар з «Асалодай»

Сцэна маладзечанскага Летняга амфітэатра пяройдзе ў нядзелю, 20 жніўня, у падпарадкаванне народнага вакальнага ансамбля «Асалода», што створаны ў 2011 годзе пры Раеўскім сельскім Доме культуры.

Уваход свабодны.

Крупскі раен

Зазірнуць у мінулае горада

Крупскі гісторыка-краязнаўчы музей разгарнуў гэтымі днямі ў сваіх сценах выставу, якая расказвае пра малавядомыя старонкі з жыцця горада.

Завітаўшы сюды, можна пазнаеміцца з матэрыяламі, якія расказваюць пра апошніх уладальнікаў Крупак – Карла і Марыю Свяцкіх, а таксама даведацца пра гісторыю будаўніцтва іх сядзібнага дома, што разам з фрагментамі парка захаваўся да нашага часу. Асабліва цікавымі для наведвальнікаў стануць шматлікія фотаздымкі.

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте