Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Парад ручнікоў і кірмаш па ткацтву. Свята-конкурс «Матчыны кросны» пройдзе ў Старых Дарогах

Свята ткацкага рамяства «Матчыны кросны» пройдзе ў Старых Дарогах 19 жніўня.

Як расказалі карэспандэнту МЛЫН.BY у Мінскім абласным цэнтры народнага мастацтва, распачнецца яно раніцай, а палове адзінаццатай гадзіны ўрачыстым шэсцем «Парад ручнікоў». Кожная дэлегацыя удзельнікаў прадставіць адметны ручнік ці пояс свайго рэгіёна.

Парад пройдзе па вуліцах Парыжскай Камуны, Кірава, Камсамольскай, Пралетарскай і завершыцца на цэнтральнай плошчы горада. Менавіта тут адбудзецца і ўрачыстае адкрыццё свята-конкурсу. Адначасова жыхары і госці горада будуць мець магчымасць убачыць разнастайную палітру традыцыйных і сучасных вырабаў, якія дэманструюць стан мастацкага ткацтва на Міншчыне.

У праграме – выступленні аматарскіх калектываў Слуцкага, Чэрвеньскага, Крупскага, Нясвіжскага і Старадарожскага раёнаў. А таксама выстава «Матчыны кросны. Гісторыя», майстар-клас па ткацтву на кроснах, кірмаш рамесніцкіх вырабаў «Горад майстроў» (ён размесціцца ўздоўж вуліцы Камсамольскай).

Сельскагаспадарчыя падворкі «Багацце роднага краю», кірмаш тавараў народнага спажывання, пляцоўка «Дзіцячы гарадок» адкрыюцца ў гарадскім скверы. Тут адбудзецца конкурс па ткацтву – выстава-конкурс хатніх работ, спецыяльна падрыхтаваных да свята, і конкурс на хуткасць і якасць ткацтва, які працягнецца тры гадзіны. За гэты час майстры павінны прадэманстраваць якасць, тэхналагічны і мастацкі ўзровень ткацтва ў адпаведнасці з традыцыямі свайго рэгіёна і выканаць на свой выбар фрагмент любога традыцыйнага вырабу – ручніка, сурвэткі, пояса.

Ацэньваць іх работу будзе журы, у складзе якога – вядучыя спецыялісты-этнографы і мастацтвазнаўцы ў галіне традыцыйнай культуры, члены грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці». Узначаліць журы старшыня аб’яднання, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Яўген Сахута.

Дадаткова:

Нягледзячы на працаёмкасць і неабходнасць спецыяльнага абсталявання, на сённяшні дзень ткацтва з’яўляецца адным з самых папулярных рамёстваў на Міншчыне. У вобласці працуюць 104 майстры ткацтва на кроснах, 117 займаюцца вырабам паясоў. 19 ткачых атрымалі званне народнага майстра Беларусі. 7 з іх жывуць і працуюць у Капыльскім раёне, 4 – на Старадарожчыне, дзе свята «Матчыны кросны», якое сёлета набыло статус абласнога,  праводзіцца з 2000 года.

Марына СЛІЖ

 

2 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте