Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Регион
Не сядзіце дома: агляд культурных падзей Мінскай вобласці

Праграма «Баба-Яга ў гасцях у Гары Потэра» ў Дзяржынску, дабрачынны канцэрт «Святло Нараджэння Хрыстова» ў Вілейцы, выстава работ Фёдара Ладуцькі ў Лагойску. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць на Міншчыне — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Дзяржынскі раён

Чарадзейства і палёты на мятле

Няпярэдадні Старога Новага года (13 студзеня, 17.00), у Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі пройдзе пазнавальна-забаўляльная праграма «Баба Яга ў гасцях у Гары Потэра».

Яна абяцае пазнавальную экскурсію па выставе «Гары Потэр», а таксама вясёлыя забавы ад Бабы Ягі. У праграме палёты на мятле, чарадзейства, фокусы і святочная дыскатэка з дымам, пузырамі і музыкай.

Будуць працаваць некалькі фотазон, чакаецца віктарына для гасцей «Свет Гары Потэра» з каштоўнымі прызамі ад музея. Пры жаданні можна зрабіць аквагрым, а таксама паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі.

Маладзечанскі раён

Сустракай Каляды весела

Дзіцячы цэнтр культуры «Расток» запрашае жыхароў горада, а таксама яго гасцей на фальклорнае свята «Каляду сустракаем – весела гуляем».

Адбудзецца яно вечарам пятніцы (18.30) і абяцае быць з песнямі, танцамі, забавамі ну і, канешне ж, калядоўшчыкамі, якія прывядуць з сабой Казу і прынясуць зорку.

Вілейскі раён

І загучыць царкоўны хор

14 студзеня ў Вілейскім Палацы культуры адбудзецца святочны дабрачынны канцэрт «Свет Нараджэння Хрыстова».

У праграме, што пачнецца ў 14.00, – святочныя прывітанні фальклорных калектываў Вілейскага Палаца культуры і Вілейскай гімназіі №2, выступленне царкоўных хароў, а таксама мастацкіх калектываў устаноў культуры і адукацыі, Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча.

Вядучыя канцэртнай праграмы – рэжысёр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Алег Вінярскі і сябра ГТ «Беларускі саюз музычных дзеячаў» Таццяна Захарыч.

У межах мерапрыемства яшчэ запланавана выстава-продаж хрысціянскай літаратуры.

Нясвіжскі раён

Свята з князямі

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс запрашае жыхароў сталічнага рэгіёна ў госці і прапануе сустрэць Стары Новы год з князямі (13 і 14 студзеня).

Праходзячы па залах і пакоях, наведвальнікі атрымаюць магчымасць апынуцца ў XVII, XVIII і XIX стагоддзях, дзе іх будуць вітаць прадстаўнікі княжацкай сям’і: Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» і Антоній Вільгельм Радзівіл.

Тут прагучаць успаміны пра былыя паходы і перамогі, цікавыя гісторыі з жыцця, а таксама незабыўныя віншаванні з Новым годам і Калядамі ад запрошанага барытона. А пах яловых галінак, добразычлівыя ўсмешкі, сюрпрызы і падарункі паспрыяюць добраму настрою. Свята ў Радзівілаў, як абяцаюць арганізатары, можа запомніцца на ўсё жыццё.

Лагойскі раён

Усе поры года на адной выставе

У выставачнай зале Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея экспануюцца работы Фёдара Ладуцькі.

Гэты горад мастак наведвае не першы раз, але ў рамках асабістай выставы, на якой можна ўбачыць 30 карцін, ён усё ж навічок. Раней прыязджаў сюды ў складзе мастацкага аб’яднання «Абуджэнне», у якое ўваходзяць яго сябры мастак Андрэй Лычкоўскі і прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка.

Вось ужо 5 год майстры разам вандруюць па ўсёй краіне і ладзяць уласныя выставы. Іх работы бачылі ў Баранавічах, Пінску, Жодзіне, Салігорску. Пасля кожнага візіту творцы пакідаюць выставачным залам на памяць некалькі сваіх карцін.

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

4 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте