Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Не сядзіце дома: культурна-забаўляльныя падзеі Міншчыны

Выстава «Мастакі Міншчыны» ў Лагойску, «Жодзінскі кірмаш», спектакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» ў Мінскім абласным драмтэатры. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць на Міншчыне — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Жодзіна

Запрашае «Жодзінскі кірмаш»

IV рэспубліканская ўніверсальная выстава-кірмаш «Жодзінскі кірмаш» праходзіць гэтымі днямі  ў Палацы культуры БЕЛАЗа. Яе ўдзельнікамі сталі 20 прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі.

На выставе-кірмашы, што бу­дзе доўжыцца да 20 студзеня, прадстаўлены шырокі асартымент тавараў народнага спажывання, сярод якіх адзенне, абутак, тэкстыль, касметыка, біжутэрыя. А таксама розныя сувеніры, галаўныя ўборы, прадукты харчавання, мёд, спецыі.

Набыць усё гэта можна па цэнах вытворцаў. Арганізатары мерапрыемства зазначаюць, што такая магчы­масць з’явіцца ў хуткім часе і ў жыхароў Капыля, Мядзеля, Узды.

Маладзечанскі раён

Ты дзе, мужчына сапраўдны?

Паэтэса, жанчына неардынарная і апантаная, жыве ў сваім прыдуманым свеце і ігнаруе практычна ўсе бытавыя рэаліі. Менавіта гэта і не дае спакою яе Сяброўцы, што даўно ўжо выношвае мару знайсці летуценніцы сапраўднага мужчыну.

Хочаце стаць сведкам таго, як рамантычная Паэтэса вызначыцца з прэтэндэнтам? Прыходзьце ў Мінскі абласны драматычны тэатр у нядзелю, 21 студзеня. Пачатак спектакля па п’есе Алены Паповай «Шукаю сапраўднага мужчыну» запланаваны на 17.00.

Лагойскі раён

На карцінах – зіма і півоні

«Мастакі Міншчыны». Так называецца выстава, прысвечаная 80-годдзю Мінскай вобласці, што адкрылася ў Лагойскім цэнтры культуры.

На ёй – творы 26 мастакоў, сярод якіх Пётр Багданаў, Уладзімір Слабодчыкаў, Ігар Лыскавец, вядомы сваёй работай «Лагойск».

Побач з ужо вядомымі майстрамі дэманструецца дыпломная работа Лізаветы Саўчыц з Плешчаніц «Зіма. Дровы», а таксама карціна «Півоні» Веранікі Герасімавай, якую разглядаюць і ля якой фатаграфуюцца. Выстава будзе працаваць на працягу месяца. Маеце час – зазірніце!

Слуцкі раён

Дружна дастаём канькі!

Учора ў Слуцкім гарадскім парку пачалі працаваць каткі. Як і летась, малая пляцоўка прызначана для гульні ў хакей, вялікая – для масавага катання.

Катанне на каньках – адна з любімых зімовых забаў многіх дзяцей. Таму працаваць каток будзе ва ўсе дні тыдня, акрамя панядзелка. З аўторка да пятніцы ён прымае наведвальнікаў з 14 да 20 гадзін, у суботу і нядзелю пачынае сваю працу ў 12.00.

Вілейскі раён

Наталіце душу сваю радасцю

 

У выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея працуе персанальная выстава іканапісу маладзечанскай мастачкі Ядзвігі Сянько. У яе актыве больш за 150 персанальных выстаў, карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях у розных краінах свету.

З хрысціянскай тэматыкай твор­часць мастачкі звязана з 1997 года. Свае рукапісныя копіі з усіх вядомых у праваслаўным свеце ікон яна стварае па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта. Ёсць у яе калекцыі і шматлікія каталіцкія іконы, і проста карціны духоўнага кірунку.

На гэты раз на выставе пад назвай «Святло Раства Хрыстова» прадстаўлена больш за 40 карцін. «Мэта маёй творчасці – прынесці чалавеку святло і радасць, падарыць надзею. Мэта жыцця – узвесці храм у душы, з гэтага і пачынаецца штодзённая праца мастака», – кажа Ядзвіга Сянько.

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте