Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области
Не сядзіце дома: культурная афіша Мінскай вобласці

Выстава работ навучэнцаў Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці «Калядная зорка», аудыенцыя ў ратушы і фотавыстава «У полымі агню» ў Крупскім раёне. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць на Міншчыне — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

 

Нясвіжскі раён

Аўдыенцыя ў ратушы

Хочаце, каб навагодні настрой як найдаўжэй не пакідаў вас? Тады спяшайцеся ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

Там можна стаць удзельнікам пазнавальна-забаўляльнай інтэрактыўнай праграмы «Калядная аўдыенцыя ў пана войта ў Нясвіжскай ратушы» – віртуальнага навагодняга падарожжа ў гарадское жыццё XVIII стагоддзя, адчуць атмасферу мяшчанскіх баляў, пазнаёміцца з самім войтам горада і атрымаць падарункі ад Нясвіжскай магдэбургіі!

Акрамя таго, гасцей чакаюць незабыўныя прыгоды, гульні, жарты і пераўвасабленні! Насычаная і разнастайная праграма будзе цікавая для ўсіх узроставых катэгорый.

Слуцкі раён

«Калядную зорку» запалілі ў музеі

 

Выстава навучэнцаў Слуцкага цэнтра дзіцячай творчасці пад назвай «Калядная зорка» адкрылася ў мясцовым музеі этнаграфіі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 работ навагодняй і каляднай тэматыкі. Работы выкананы ў розных тэхніках: саломка, кераміка, аплікацыя, тарцаванне, валенне з воўны, вышыўка, разьба па дрэве. Выстава працуе да 31 студзеня.

Крупскі раён

Вогненная феерыя

Мастацкая галерэя Крупскага краязнаўчага музея запрашае ўсіх ахвотных на фотавыставу «У полымі агню».

Усе кадры зроблены камандай у складзе трох чалавек у рэальным часе. А ў працэсе здымак задзейнічаны службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўтаінспекцыі, «хуткай дапамогі». Яны ж, а таксама цыркавыя акрабаты, дзіджэі, выступалі мадэлямі.

Самая доўгая фотасесія ішла з 22 гадзін вечара да 5 раніцы. А што з гэтага ўсяго атрымалася – можна будзе ўбачыць да 26 студзеня.

Дзяржынскі раён

Канцэрт і гульні-забавы

7 студзеня Фаніпальскі Дом культуры ладзіць «Калядныя сустрэчы».

Гледачоў чакаюць канцэрт, падрыхтаваны мясцовымі культработнікамі, а таксама гульні, розныя забавы. Пачнецца мерапрыемства ў 12 гадзін і абавязкова пройдзе весела. Не прапусціце!

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте