Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
У Чэрвені пачаў працаваць гарадскі каток

Да гэтых выхадных, па-сапраўднаму снежных і марозных, на стадыёне Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву залілі каток.

Засумаваўшы па зімовых забавах, ужо з ранку суботы дзеці, падлеткі і іх бацькі, а таксама ўсе аматары катання на каньках з нецярплівасцю чакалі дазволу выйсці на першы лёд. А ў нядзелю пасля дзвюх гадзін дня народу на катку было багата.

Пры спрыяльных умовах надвор’я каток будзе працаваць у буднія дні з 16.00 да 21.00, у выхадныя — з 12.00 да 21.00.

Святлана Адамовіч

Фота аўтара

 

7 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте