Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Регион
Культурная афіша Міншчыны

Святкаванне Масленіцы ў Вілейцы, праваслаўны баль у Маладзечна і выстава «Старыя героі. Новы свет» у Любані. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць на Міншчыне — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Вілейскі раён

Гуляем Масленіцу!

10 лютага ў Ніжнім парку Вілейкі будуць святкаваць провады зімы.

Мерапрыемства пад назвай «Приходи, честной народ, Масленица всех зовет!» пачнецца а 12-й гадзіне. У праграме – забавы, гульні, конкурсы, канцэртная праграма з удзелам лепшых калектываў і салістаў горада і раёна. Акрамя таго, арганізатары плануюць наладзіць карагод ля вогнішча. Па традыцыі абавязкова будзе спалена чучала Зімы.

Капыльскі раён

«Шуры-муры» сярод літаратуры

У Дзень святога Валянціна Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка запрашае падлеткаў на забаўляльную праграму «Шуры-муры» сярод літаратуры» (пачатак у 12 гадзін).

Падчас яе юнакі і дзяўчаты змогуць паспаборнічаць у выбары музыкі для закаханых, а таксама паказаць свае розум і спрыт у розных конкурсах. Для больш дарослых наведвальнікаў бібліятэкі будзе працаваць выстава «Пачуй мелодыю кахання», на якой можна выбраць сабе кнігу і атрымаць падарунак на памяць.

Крупскі раён

На фотаздымках – лісы і яноты

У Крупскай мастацкай галерэі адкрылася фотавыстава «Гэты дзіўны свет».

Яе аўтар – фатограф-аматар са сталіцы Канстанцін Мельнік. Работы майстра, якіх, дарэчы, трыццаць, адлюстроўваюць жывёльны свет нашай краіны. На вялікіх каляровых фотаздымках дзікія кабаны і вавёркі, буслы, лебедзі, цецерукі, совы, а таксама іншыя птушкі і звяры.

Экскурсіі праходзяць у музычным суправаджэнні, а для юных наведвальнікаў арганізавана квэст-гульня «У свеце жывёл». Выстава будзе працаваць да канца месяца.

Маладзечанскі раён

Зноў у модзе баль

VI Маладзёжны дабрачынны праваслаўны баль, прысвечаны 630-годдзю роднага горада, пройдзе 11 лютага ў Маладзечанскім Палацы культуры. Гэта своеасаблівая альтэрнатыва сучасным дыскатэкам і ў той жа час спроба адрадзіць традыцыі танцавальнай культуры краіны.

Юнакі і дзяўчаты дэманструюць прыклады прыгажосці адносін, уменне танчыць і быць цікавым. У кожнага з удзельнікаў ёсць магчымасць заявіць аб сабе мовай пластыкі, музыкальнасцю, адчуць падтрымку старэйшых, вопытных лю­дзей – гасцей свята. Гэта найперш маладыя святары Маладзечанскай епархіі з сем’ямі, шаноўныя землякі-творцы, праваслаўная моладзь са сталіцы і суседніх гарадоў, курсанты кадэцкага вучылішча.

Арганізатары мерапрыемства – місіянерскі аддзел Маладзечанскай епархіі, духоўна-патрыятычнае аб’яднанне «Светач», а таксама аддзел па рабоце з дзецьмі і моладдзю Палаца культуры.

Любанскі раён

На сустрэчу з Зюзем і Дамавіком

Калі нашы продкі заўважалі, што ў дзежцы з’явіўся пясок, малако ў збане разбавілі вадой, а з кубла нехта вывернуў сала, то адразу разумелі: гэта штукарствы Злыдняў.

Вы ніколі іх не бачылі? Нават не можаце ўявіць, што гэта за істоты? Тады самы час наведаць Любанскі музей народнай славы, дзе праходзіць выстава «Старыя героі. Новы свет».

Экспазіцыя – толькі частка вялікага разнапланавага і доўгатэрміновага праекта LIPA.CLUB, асноўная мэта якога – папулярызацыя беларускай міфалогіі. Распрацавалі праект і актыўна рэалізу­юць яго мастак Валерый Слаук, скульптар Антон Шыпіца і Павел Арлоў, спецыяліст у галіне IT-тэхналогій. У планах каманды аднадумцаў – стварэнне ўнікальнага каталога беларускіх міфалагічных персанажаў: Зюзі, Лазавіка, Жэўжыка, Ёўніка, Жыценя, Дамавіка і Дамавухі…

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте