Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

Багдановіч у Токіа. У Японіі пакажуць спектакль па матывах творчасці і лёсу класіка

Унікальнае культурнае мерапрыемства адбудзецца ўвечары 27 сакавіка: пастаноўку «Максім Багдановіч. Старонкі жыцця Паэта» прадставяць у галерэі Waseda ScottHall у Токіа. Выканаўцы роляў -- японскія студэнты -- будуць размаўляць па-беларуску.

Рэжысёр Наталля Iванова -- наша суайчынніца са Слуцка, якая зараз жыве ў Краіне ўзыходзячага сонца і з'яўляецца мастацкім кіраўніком студэнцкага тэатра «Канцэрт» у такійскім Універсітэце Васэда, выкладае там рускую мову.

Падзею праанансавала каардынатар Беларускай суполкі ў Японіі Алена Грыцэнка на інтэрнэт-рэсурсе згуртавання, а таксама на афіцыйнай вэб-старонцы суполкі ў «Фэйсбуку». Лідар этнічных беларусаў спадзяецца, што спектакль зацікавіць як японскага гледача, так і прадстаўнікоў беларускай дыяспары, і землякі прыйдуць у галерэю з сем'ямі і сябрамі -- каб з задавальненнем акунуцца ў свет лірычнай паэзіі Максіма Багдановiча і падтрымаць выступоўцаў. Дзеянне на сцэне будзе суправаджацца японскімі субцітрамі.

«Цвяток радзімы васілька». Альбом аб жыцці і творчасці М. Багдановіча

У якасці перакладчыка, а таксама і выканаўцы -- малады філолаг Кэн Сiбата, якi вывучае нашу літаратуру i на пачатку гэтага года абараніў магістарскую працу «Максім Багдановіч -- паэтыка беларускага адраджэння» на японскай мове. Цікава, што ў сваёй творчасці Багдановіч выкарыстоўваў японскія формы для складання вершаў: ёсть у яго тáнка (кароткія пяцірадковікі -- асноўны від японскай лірычнай паэзіі), якія так і называюцца -- «Японскія песні» (1915 год). І менавіта захапленне вершамі слыннага сына зямлі беларускай натхніла Кэна на сур'ёзнае вывучэнне нашай мовы.

Дарэчы, колькасць этнічных беларусаў у Краіне ўзыходзячага сонца стабільна невялікая: за апошнія 10 год яна ўзрасла не больш як на 20 чалавек і зараз складае каля 290 пастаянна і часова пражываючых мігрантаў, сведчыць статыстыка Міністэрства юстыцыі Японіі. Арганізаванае зямляцтва актыўна дзейнічае ў сталічным Токіа, где размешчана беларускае пасольства і пражывае большасць нашых суайчыннікаў. Да таго ж праходзяць сустрэчы ў рамках заняткаў па прыгатаванню страў нацыянальнай кухні, а таксама ў клубе аматараў беларускай мовы.

Агульнае фота пасля спектакля. У цэнтры -- пасол Рэспублікі Беларусь Руслан Есін, злева ад яго -- рэжысёр Наталля Іванова (з букетам кветак), побач Кэн Сібата і Акі Сасахара, справа -- каардынатар Беларускай суполкі ў Японіі Алена Грыцэнка, а таксама японскія студэнты -- выканаўцы і гледачы

Алеся ВАСІЛЬКОВА

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика