Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Экскурсіі ад лясгаса і вясновы кірмаш — афіша Міншчыны

Музейны праект «Знакамітыя людзі Івянца», лыжная траса з экскурсіяй у Маладзечна і выстава «Дома» ў Вілейцы. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць у Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Валожынскі раён

Раскажы пра род свой

Новы праект – «Знакамітыя людзі Івянца» – распачалі ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.

Работнікі ўстановы ўпэўненыя, што ён зацікавіць землякоў і будзе доўжыцца не адзін год, а сабраныя агульнымі сіламі экспанаты складуць музейную экспазіцыю.

Першай на новы праект адгукнулася дачка былога дырэктара Івянецкага дзіцячага дома-інтэрната, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Гольдшміта. Яўгенія перадала музею фотаздымкі, граматы, узнагароды і асабістыя рэчы бацькі.

Маладзечанскі раён

Экскурсія і юшка для сугрэву

Маладзечанскі лясгас запрашае гараджан і жыхароў раёна на лыжную трасу ў жывапісных мясцінах паляўнічага комплексу «Верадова».

10 і 11 сакавіка для ўсіх гасцей тут будуць арганізаваныя гарачыя рыбная юшка і чай, а таксама цікавыя экскурсіі, падчас якіх можна будзе ўбачыць розных лясных насельнікаў, што жывуць на тэрыторыі комплексу ў вальерах, а таксама птушак. Ахвотныя змогуць пакатацца на снегаходзе, памыцца ў лазні, пагуляць у більярд альбо прыгатаваць для сваёй сям’і смачны шашлык на мангале.

Вілейскі раён

І назвалі выставу – «Дома»

10 сакавіка ў Вілейскім краязнаўчым музеі адкрыецца выстава Эдуарда Мацюшонка пад назвай «Дома».

Мастак выкладае выяўленчае мастацтва і чарчэнне ў гімназіі №1 «Логас» горада Вілейкі, акрамя таго кіруе студыяй «Вясёлка», дзе вучыць мясцовых дзяцей маляваць. Прызнаецца, што ніколі нікога не крытыкуе – наадварот, захапляецца работамі сваіх выхаванцаў і заклікае іх афарбоўваць малюнкі ў тыя колеры, якіх патрабуе душа.

Эдуарду Мацюшонку ўласціва трапяткое стаўленне не толькі да роднай зямлі і бацькаўшчыны. Гісторыя Айчыны і слынныя яе постаці таксама не даюць спакою няўрымсліваму сэрцу. Яго цікавяць асоба Язэпа Драздовіча, Міхала Клеафаса Агінскага, які жыў, працаваў і тварыў побач з Вілейкай, блізкая і творчасць Уладзіміра Караткевіча.

Капыльскі раён

Кліча вясновы кірмаш

8 сакавіка на плошчы Леніна ў Капылі — кірмаш.

На ім вытворцы прадставяць шырокі асартымент мясной і малочнай прадукцыі, кулінарныя, кандытарскія вырабы, а таксама сувеніры. Будуць і вырабы майстроў народнай творчасці, а таксама кветкі, якія ў дзень жаночага свята асабліва запатрабаваныя.

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте