Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, В Минской области, Регион
Інтэрактыўны музейны праект і незвычайная экскурсія – афіша Міншчыны

Незвычайная экскурсійная праграма ў Нясвіжы, музейный праект «Успамін з дзяцінства» ў Івянцы і спектакль «Чужая жонка» ў Маладзечне. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць у Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Маладзечанскі раён

На сцэне – «Чужая жонка»

Палац культуры Маладзечна запрашае жыхароў і гасцей горада на спектакль, які адбудзецца 3 сакавіка ў 19.00.

Дэтэктыўную гісторыю, дзе хітра пераплятаюцца рамантычныя і камічныя сітуацыі, прывязе ў горад Маскоўскі тэатр камедый. У аснове сюжэта – любоўны трохкутнік, у якім задзейнічаны раўнівы муж, яго жонка, а таксама аўдавелы сусед. Ёсць тут яшчэ адзін персанаж – цікаўная суседка, якая ўсё і пра ўсіх ведае, чым і жыве. Тое, што адбываецца на сцэне, пагружае гледача ў вір падзей, інтрыг, правакацый і проста шакіруе.

У спектаклі прымаюць удзел Таццяна Краўчанка, Сяргей Барышаў, Ігар Ветраў, Анастасія Малкова, Ганна Асадчая і іншыя.

Нясвіжскі раён

На вакацыі да Радзівілаў

Толькі падчас вясновых школьных канікулаў спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік «Нясвіж» прапаноўвае незвычайную экскурсійную праграму па інтэр’ерных залах палаца – з элементамі тэатралізацыі.

У гэтыя дні вучні змогуць пазнаёміцца з самай знакамітай легендай княжацкага роду Радзівілаў, а таксама трапіць у займальнае падарожжа, поўнае міфаў і небыліц паводле п’есы А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа». Арганізатары не выключаюць, што каму-небудзь з наведвальнікаў пашчасціць убачыць і самы загадкавы прывід Нясвіжскага замка – Чорную панну, легенда аб якой жыве не адно стагоддзе.

Валожынскі раён

Салодкі ўспамін дзяцінства

Івянецкі музей традыцыйнай культуры распачынае новы музейный праект «Успамін з дзяцінства», у якім можа прыняць удзел любы жыхар Валожынскага раёна.

Для таго каб стаць удзельнікам праекта, дастаткова прынесці ва ўстанову свае дзіцячыя цацкі: лялькі, машынкі, кубікі, пластмасавыя фігуркі герояў розных казак, а таксама прывабнае адзенне ці фотаздымкі, рэчы, зробленыя сваімі рукамі альбо прывезеныя з іншых краін. Выстава плануецца на май гэтага года. Пасля яе свае рэчы можна забраць назад.

Слуцкі раён

Рокеры супраць наркотыкаў

3 сакавіка ў Кіраўскім сельскім доме культуры ў рамках акцыі «Рок супраць наркотыкаў» адбудзецца канцэрт рок-калектываў «Доктор Джокер» і «Копия верна».

Музыканты прэзентуюць канцэртную праграму і ў той жа час пастараюцца засцерагчы моладзь ад шкодных і разбуральных звычак, да якіх адносіцца ўжыванне наркотыкаў.

Капыльскі раён

«Матулі любімай мы спяваем»

На святочны канцэрт пад такой назвай запрашаюць усіх жанчын напярэдадні 8 Сакавіка калектывы мастацкай самадзейнасці Капыльскага раёна.

У праграме – лепшыя дзіцячыя нумары: песні, танцы, літаратурна-музычныя кампазіцыі. Усе яны будуць прасякнуты цеплынёй і любоўю да маці, жанчыны. Канцэрт пройдзе 7 сакавіка (15.00) у Раённым цэнтры культуры. Уваход бясплатны..

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

2 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте