Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, В Минской области, Регион
«Капыльскія пацехі» і велікодны кірмаш: афіша Міншчыны

«Дваццаты сольнік» у Капылі, велікодны кірмаш у Жодзіна і выстава «Дзённік вандровак» у Нясвіжы. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць у Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Капыльскі раён

З гумарам па жыцці

1 красавіка ў Капыльскім раённым цэнтры культуры адбудзецца выступленне народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі».

Яно пройдзе пад назвай «Дваццаты сольнік» – у 1998 годзе было першае выступленне калектыву. Падрыхтаваны гумарыстычны канцэрт, які ўключае сцэнкі з паўсядзённага жыцця, пастаноўкі на надзённыя тэмы, жартоўныя песні. Сярод удзельнікаў сучаснага тэатра будуць і артысты, што выступалі больш за 20 год таму. Пачатак канцэрта – у 17.00.

Смалявіцкі раён

Адна радасць на ўсіх

Цэнтральная гарадская бібліятэка Жодзіна запрашае жыхароў і гасцей горада на інфармацыйны велікодны кірмаш «Вялікая радасць» з 29 сакавіка па 15 красавіка.

Паводле задумы арганізатараў гэта будуць Дні праваслаўнай кнігі і паэзіі, таксама запланаваны тэатральныя паказы, творчыя пляцоўкі майстар-класаў, віртуальныя падарожжы ў розныя краіны свету.

Інфармацыйны велікодны кірмаш раскажа пра гісторыю свечак і абразоў, лекавыя ўласцівасці травяных збораў і мёду, падзеліцца рэцэптамі велікоднага печыва. А яшчэ навучыць правільна расфарбоўваць яйкі і пакажа, як падрыхтаваць падарункі да гэтага свята сваімі рукамі.

Нясвіжскі раён

Падарожжа з Наталляй Шапавалавай

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу мастака Наталлі Шапавалавай «Дзённік вандровак». Наведвальнікі ўбачаць пленэрныя работы, створаныя ў самых розных кутках нашай планеты.

Наталля – член Беларускага саюза мастакоў, яна працуе ва ўсіх жанрах станковага жывапісу, манументальна-дэкаратыўнага роспісу. Любоў да падарожжаў – крыніца натхнення і аснова для творчага пошуку майстра. Выстава размешчана ў зале інфармацыйна-касавага цэнтра і будзе доўжыцца з 22 сакавіка па 22 мая. Уваход бясплатны.

Слуцкі раён

Зрабі падарунак

«Велікодны падарунак» – так называецца дабрачынная акцыя, падчас якой праваслаўныя валанцёры Слуцка-Салігорскай епархіі аб’явілі збор падарункаў для людзей з інваліднасцю, дзяцей-сірот, шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Праходзіць мерапрыемства ў гандлёвым цэнтры «Радуга» да 31 сакавіка, і да яго могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Можна ахвяраваць свой падарунак праз валанцёраў у магазіне, дапамагчы з транспартам і адвезці сабраныя падарункі на склад альбо падрыхтаваць творчае выступленне для паказу ў адным з сацыяльных аб’ектаў, дзе будуць уручацца падарункі дзецям і дарослым з інваліднасцю. Запісацца ў валанцёры можна ў арганізатара праекта светара Паўла Сяргеева (тэл. +375 (44) 776-76-93).

Маладзечанскі раён

У хоры толькі жанчыны

Дзяржаўны акадэмічны паўночны рускі народны хор горада Архангельска прадставіць 3 красавіка ў 19.00 на сцэне Палаца культуры Маладзечна канцэртную праграму «Прыязджайце да нас на Поўнач».

У склад хору ўваходзяць тры групы: харавая, танцавальная, аркестр рускіх народных інструментаў. Паўночная песенная традыцыя прываблівае строгасцю стылю і чысцінёй выканання. У хоры спяваюць толькі жанчыны, мужчынскія галасы заменены нізкімі груднымі галасамі.

Канцэрт Паўночнага хору – гэта асаблівы мастацкі свет, яркае, дынамічнае і маляўнічае прадстаўленне.

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

3 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте