Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, В Минской области, Регион
«Жамчужыны Чорнай Дамы» і бой з белагвардзейцамі: афіша Міншчыны

Выстава лялек у Слуцку, спектакль «Час сэканд-хэнд» у Маладзечне і выставу «Жамчужыны Чорнай Дамы» ў Нясвіжы. Якія яшчэ цікавыя мерапрыемствы пройдуць у Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

Слуцкі раён

Лялечны вернісаж у музеі

Выстава Святланы Байлук пад назвай «Вясна 2018. Лялечны вернісаж» адкрылася ў філіяле «Музей этнаграфіі» Слуцкага края­знаўчага музея.

У экспазіцыі прадстаўлены 40 лялек, выкананых у тэхніцы тэкстыльна-вязанай цацкі, у нацыянальных касцюмах народаў свету. Акрамя таго, тут можна ўбачыць паштоўкі 60-х гадоў ХХ стагоддзя з серый «Лялькі ў нацыянальных строях», «Лялькі ў рускіх народных строях».

Выстава адкрыта да 6 мая.

Маладзечанскі раён

«Час сэканд-хэнд»

Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне запрашае гледачоў на прэм’еру спектакля «Час сэканд-хэнд» паводле  аднайменнай кнігі Святланы Алексіевіч.

Па сутнасці, гэта  своеасаблівае падарожжа ў савецкае мінулае, з успамінамі мноства сведак, у кожнага з якіх свая гісторыя і свой жыццёвы досвед.

Спектакль дапаможа як дарослым, так і моладзі разабрацца ў дэталях таго часу і пакажа, як пасля развалу вялікай краіны людзі выжывалі ў новых умовах, ламаючы свае лёсы, а часам і жыцці. Прэм’ера, паказ якой запланаваны на 17 сакавіка (17.00), будзе ісці на рускай мове.

Мінскі раён

Прысяга і бой з белагвардзейцамі

17 сакавіка ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пад Мінскам пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годдзя ўтварэння ўнутраных войск Беларусі.

Арганізатары падрыхтавалі ваенна-гістарычныя рэканструкцыі з удзелам баявой тэхнікі і асабовага саставу. Прысутныя змогуць уявіць, як чырвонаармейцы прымалі прысягу і ішлі ў бой з белагвардзейцамі, стаць сведкамі бою ў Брэсцкай крэпасці, убачыць «Парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве (1945 год)».

Плануюцца на гэты дзень і выступленне ансамбля песні і танца ўнутраных войск МУС Беларусі, гістарычныя віктарыны, спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнай зброі. Будуць працаваць гандлёвыя рады і фотазоны.

Пачатак мерапрыемства – у 11 гадзін.

Нясвіжскі раён

«Жамчужыны Чорнай Дамы»

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» сумесна з мастацкай галерэяй «Артблік» прадстаўляе выставу «Жамчужыны Чорнай Дамы».

На ёй можна ўбачыць творы шаснаццаці лепшых мастакоў Беларусі, прысвечаныя Барбары Радзівіл, каралеве, жыццё і смерць якой дагэтуль акружаны здагадкамі, легендамі і фантазіямі. Работы, прадстаўленыя на выставе, выкананы ў розных тэхніках. Гэта алейны жывапіс, станковая і друкаваная графіка, мастацкі роспіс па тканіне і інш.

Выстава будзе працаваць да 7 мая.

Смалявіцкі раён

Яе вялікасць кніга

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі стартуе ў бібліятэках Смалявіцкага раёна 20 сакавіка.

На свята «Любімая кніга» (11.00) запрашае ў гэты дзень Усяжская бібліятэка, на мерапрыемства «Вельмі-вельмі цікава пра ўсё на свеце даведацца» – Алесінская (12.00). У Прылепах школьнікі зробяць падарожжа ў краіну кнігі, а ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы (13.00) змогуць прыняць удзел у Дні духоўнай кнігі.

Падрыхтавала Марына СЛІЖ

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте