Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
Фотавыстава «Па слядах Бібліі» и святкаванне Вялікадня: афіша Міншчыны

 Фотавыстава святара з Літвы ў Вілейскім раёне, вясновы кірмаш — у Валожынскім, «Светлае свята Вялікадня» — у Слуцкім. Яркiя i цiкавыя мерапрыемствы ў Мінскай вобласці — у аглядзе карэспандэнта МЛЫН.BY.

 Вілейскі раён

«Па слядах Бібліі»

Фотавыстава «Па слядах Бібліі», аўтарам якой з’яўляецца святар з Літвы Алег Штэльман, праходзіць у Вілейскім краязнаўчым музеі. На ёй прадстаўлена больш за 60 фотаздымкаў святых месцаў Іарданіі, Грэцыі, Кіпра, Ізраіля.

Протаіерэй Алег Штэльман нарадзіўся ў Вілейцы. З дзяцінства захапляўся спортам, музыкай і паэзіяй. Яшчэ ў школе сур’ёзна заняўся фатаграфіяй. У 1991 годзе духоўныя пошукі прывялі хлопца ў Віленскі манастыр, дзе ён прадоўжыў гэтую справу. Кожны раз, выпраўляючыся ў пілігрымку, браў з сабой камеру і шмат фатаграфаваў. Гэта ўжо другая выстава святара ў роднай Вілейцы. Працуе яна на працягу ўсяго красавіка.

Валожынскі раён

Гудзе кірмаш вясновы

7 красавіка на цэнтральнай плошчы Валожына пройдзе перадсвяточны вясновы кірмаш.

На ім будзе прадстаўлены багаты асартымент разнастайнай прадукцыі: гародніна, садавіна, мяса і мясныя вырабы, малочная прадукцыя, жывая рыба, мёд, кандытарскія і кулінарныя вырабы, галаўныя ўборы і трыкатаж, прадукцыя майстроў народнай творчасці і рамеснікаў. А калектывы мастацкай сама­дзейнасці раёна арганізуюць канцэртную праграму. Пачатак – у 10.00.

Маладзечанскі раён

Каб памяталі…

11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, у Маладзечне ля мемарыяла лагера для ваеннапалонных «Шталаг-342» пройдзе мітынг.

На яго збяруцца прадстаўнікі ўлады, школьнікі, вайскоўцы, навучэнцы, сваякі загінулых і былыя вязні канцэнтрацыйных лагераў, на долю якіх выпалі страшныя выпрабаванні холадам, голадам, хваробамі.

На Дошцы памяці мемарыяльнага комплексу ўвекавечаны імёны жыхароў усяго былога Савецкага Саюза, для якіх шматпакутная беларуская зямля стала апошнім прытулкам. Але работы працягваюцца. Дзякуючы членам клуба «Пошук», што працуе ў СШ №5, і яго кіраўніку Лідзіі Князевай імёны былых вязняў вяртаюцца з небыцця кожны год.

Слуцкі раён

Недалечка чырвонае яечка

Абрадавае прадстаўленне «Светлае свята Вялікадня» пройдзе ў гарадской бібліятэцы №2 горада Слуцка 6 красавіка.

Вядучыя раскажуць прысутным пра гісторыю ўзнікнення свята,  сімвалічнасць яйка ў мастацтве, літаратуры, а таксама прапануюць новыя падыходы ў іх афарбоўцы. Яйкамі-пісанкамі ў велікодныя дні звычайна абменьваюцца з роднымі, суседзямі, калегамі па працы. І ўважліва прыглядаюцца –  чые пякнейшыя, прыгажэйшыя.

Пухавіцкі раён

«Хмарнае неба» і «Пейзаж з канём»

У мастацкай галерэі раённага краязнаўчага музея працуе выстава «Мастакі Пухавіччыны – выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў».

На ёй прадстаўлены работы мясцовых мастакоў розных пакаленняў. Сярод іх маладыя жывапісцы , а таксама сталыя творцы. У ліку іх і ўдзельнік мастацкіх выстаў з 1971 года Барыс Рэпін, які працаваў у сцэнаграфіі, станковым жывапісе, графіцы, а таксама прымаў удзел у афармленні мастацкіх фільмаў і тэлеспектакляў. На выставе  можна ўбачыць яго «Аўтапартрэт», «Пейзаж з канём», «Нацюрморт з грыбамі» і іншыя работы.

Маргарыта СЛ

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте