Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Парадак без падказкі? У Валожынскім раёне пакуль над гэтым працуюць

Несанкцыянаваныя сметнікі выявілі ўдзельнікі рэйдавай групы аблвыканкама падчас агляду тэрыторыі Валожынскага раёна. Усе парушэнні аператыўна выпраўляюцца.

Паводле агульнага меркавання ўдзельнікаў рэйдавай групы аблвыканкама, да навядзення парадку тут у цэлым ставяцца адказна. У прыватнасці, малочнатаварныя фермы раёна выглядаюць прыстойна. Таксама не было заўваг да стану і ўтрымання прамысловага кар’ера каля вёскі Сакаўшчына, дзе здабываюць пясок для рэканструкцыі трасы М6. Досыць чыста на мехдварах гаспадарак. Тут сочаць за складзіраваннем шын і металалому, хутка выпраўляюць нестандартныя сітуацыі.

Аднак лыжка дзёгцю ўсё ж знайшлася: на могілках ля вёсак Гародзькі, Вялікае Запруддзе і Лоск Гародзькаўскага сельсавета стаяць перапоўненыя кантэйнеры і смецце побач з імі. Відавочна, аднаго кантэйнера тут яўна недастаткова. На некаторых такіх аб’ектах кіраўніку сельсавета рэкамендавалі прывесці ў належны стан агароджу.

Несанкцыянаваны сметнік выявілі непадалёк ад вёскі Пунішча, на сельскагаспадарчых землях ААТ «Лоск». Цяпер яго ліквідацыю арганізоўвае кіраўнік сельгаспрадпрыемства. Яшчэ адзін ачаг безгаспадарчасці знайшоўся ў прыдарожнай паласе каля прыпыначнага пункта «Аўгустова».

— Увогуле, уражанні пасля наведвання раёна станоўчыя, — падзялілася з намі сваім меркаваннем кіраўнік групы — супрацоўнік абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Нясцюк. — Пэўныя парушэнні ёсць, але яны аператыўна выпраўляюцца.

Што ж, тэндэнцыя станоўчая. Яшчэ лепш было б наводзіць парадак без падказкі. Але, магчыма, гэта якраз тая справа, у якой усе сродкі добрыя.

Сяргей САДОЎСКІ

Фота аўтара

0 2

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте