Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
Не сядзiце дома. Афiша Мiншчыны

Фотавыставы и экспазiцыi жывапiсу, вяртанне да вытокаў и вераб’ёвыя забавы — што яшчэ паглядзець i ў чым паўдзельнiчаць на Мiншчыне.

Слуцкі раён

Да вытокаў вяртаючыся

У філіяле «Галерэя мастацтваў імя У.С. Садзіна» Слуцкага краязнаўчага музея адкрылася выстава, прысвечаная Году малой радзімы і 85-годдзю мастака Уладзіміра Вітко, пад назвай «Вяртанне да вытокаў».

Нарадзіўся майстар 10 мая 1933 года ў вёсцы Грэск Слуцкага раёна. У 1960 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню. З 1961 года жыве ў Віцебску. Пастаянны ўдзельнік абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выстаў, член Саюза мастакоў СССР па секцыі жывапісу з 1975 года.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 жывапісных палотнаў, выкананых у жанрах партрэта, сельскага пейзажу, нацюрморта і фігуратыўнай кампазіцыі. Як адзначаюць мастацкія крытыкі, не злічыць жанраў, у якіх працуе Уладзімір Вітко. З большага тлумачыцца гэта тым, што мастак пазбягае творчых паўтораў і заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага, раней нязведанага. Выстава «Вяртанне да вытокаў» працягнецца да 21 жніўня.

Любанскі раён

25 год у танцах

Юбілейная вечарына ўзорнага фальклорнага ансамбля «Верабейкі» адбудзецца 12 мая ў Любанскім раённым цэнтры культуры.

Падчас мерапрыемства, прымеркаванага да 25-гадовага юбілею аднаго з самых вядомых у вобласці калектываў, гасцей чакаюць канцэртная праграма «Вераб’ёвыя забавы», танцавальная – «Вераб’ёвыя танцы», а таксама сустрэча з фальклорным гуртам з горада Бельска Падляшскага (Польшча).

Пачатак вечарыны ў 14.00.

Вілейскі раён

Паглядзець і памацаць

Новую экспазіцыю плануюць адкрыць у Вілейскім краязнаўчым музеі да 18 мая – Дня музеяў.

Складаецца яна з чатырох частак, кожная з якіх адпавядае пэўным падзеям, установам і людзям. Першая раскажа пра раку Вілію і прадпрыемства «Буддэталі». Другая будзе прысвечана мясцоваму фотамастаку Берку Берману, дзякуючы якому жыхары і госці горада змогуць убачыць Вілейку 1930-х гадоў. Гасціную пачатку ХХ стагоддзя дапаможа ўявіць трэцяя частка экспазіцыі, а апошняя будзе прысвечана заводу «Зеніт», які, дзякуючы фотаапаратам з аднайменнай назвай, грымеў у свой час на ўвесь Савецкі Саюз. Тут жа будуць дзейнічаць інтэрактыўныя пляцоўкі для фатаграфавання. А некаторыя экспанаты дазволяць памацаць рукамі.

Уздзенскі раён

Вясёлыя вершы

Уздзенская раённая дзіцячая бібліятэка запрашае дашкольнікаў, а таксама вучняў 1–4-х класаў на «Сонечныя кропелькі паэзіі».

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта «Пазнаём Міншчыну разам» і дасць юным наведвальнікам бібліятэкі ўяўленне пра вясёлыя вершы, аўтарамі якіх з’яўляюцца паэты, што нарадзіліся і выраслі на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна нашай краіны.

Падзея запланавана на 13 мая. Пачатак – у 11.00.

Маладзечанскі раён

«Ай да Ханума!»

Тэатр мініяцюр «Брава» Маладзечанскага палаца культуры запрашае жыхароў горада і раёна на спектакль «Ай да Ханума!» паводле п’есы грузінскага аўтара А. Цагарэлі.

Па сюжэце спектакля, дзве свацці стараюцца зарабіць, ажаніўшы састарэлага князя Вано. Прычым кожная на сваёй нявесце. Ханума прапаноўвае князю ў жонкі не зусім маладую, непрыгожую, але багатую Гуліко. Кабато хоча выдаць замуж за князя Сону, дачку багатага купца.

Інтрыгі, сваркі, прымірэнне, падман і шчаслівы фінал – усё гэта ў спектаклі, прэм’ера якога запланавана на 23 мая (17.00).

Марына СЛІЖ

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте