Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Рыбін цар пасяліўся ў паркавай зоне Вілейскага дзяржаўнага каледжу

Аўтар ідэі новай скульптуры — дырэктар навучальнай установы Ігар Кіцікаў. Перад цырымоніяй адкрыцця ён патлумачыў, што даўно захапляецца славянскай міфалогіяй.

— Яе персанажы не менш каларытныя за антычныя, — упэўнены кіраўнік каледжу. — Мы маем не Нептуна, а свайго рыбіна цара. І ў водах Вілейскага краю ён, несумненна, гаспадар. Гэты персанаж заўседы ўяўляўся мне ў абліччы чалавека, які прыстасаваны жыць у іншым асяроддзі. Скульптар Валерый Апарык зразумеў маю ідэю і таленавіта ўвасобіў яе. Рыбін цар нібыта выйшаў з глыбіняў Вілейскага вадасховішча, каб ва ўсёй сваёй першароднай красе паказацца людзям.

Скульптар Валерый Апарык таксама даўно захапляецца славянскай міфалогіяй:

— Мяне вабіць аўтэнтычнасць нашага фальклору, яго прывязанасць да мясцовасці, людскіх звычак.

Рыбін цар выкананы ў стылі гарадской скульптуры. Ён стаў адметным элементам паркавай кампазіцыі каледжа.

Марыя КУЗАЎКІНА

Фота аўтара

6 1

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте