Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
«Цешча» не губляецца: жартуе і здымаецца — народны калектыў з Ратамкі адзначыў 25-годдзе

Каларытнай візітоўкай стаў для аграгарадка Ратамка народны жартоўны калектыў «Цешча». Яго 25-годдзе артысты-аматары адзначылі канцэртам.

Смех і гумар дапамаюць заставацца ў высокім жыццёвым тонусе, весці насычанае творчае жыццё. Усё гэта тычыцца і неверагоднай «Цешчы» — народнага жартоўнага калектыва, адзіным месцам прапіскі і вытокам натхнення якога застаецца аграгарадок Ратамка, што раскінуўся ў жывапісным прысталіччы. Гурт — адна с візітовак гэтага населенага пункта.

Чарговы юбілей паважаны калектыў пад кіраўніцтвам Міколы Рабычына вырашыў адгуляць дома. А ў падарунак падрыхтавалі шыкоўны канцэрт «Цешча» ў кінафільмах», прысвечаны 25-годдзю творчай дзейнасці. Артысты-аматары з глыбінь народных перараслі ў сапраўдных кіназорак з адметным мясцовым каларытам, вострымі жартамі і самаіроніяй. Аздобілі вечарыну нумары са спалучэннем розных мастацкіх жанраў, рэтраспектывай кінадзейнасці.

Першым сцежку да кінематографа пратаптаў мастацкі кіраўнік гурта Мікола Рабычын. Кадры з кінастужак з яго ўдзелам адразу змянілі атмасферу ў зале Ратамскага дома культуры і задалі прыўзняты настрой. Зараз у фільмаграфіі Мікалая Міхайлавіча больш за пяць дзясяткаў цікавых вобразаў. А потым і сваю каханенькую «Цешчу» клапатлівы «зяцёк» прыстроіў у кіно. Цяпер яе прадстаўляць рэжысёрам не трэба. Спеўныя жанчыны і каларытны акцёр з амплуа кемлівага абаяльнага селяніна запатрабаваныя ў шматлікіх кінастужках на прасторах СНД і за яе межамі.

Мікола Рабычын — магутны характарны артыст, неверагодна творчы і добразычлівы, які разам з другой сваёй маці, «Цешчай», нанова адкрывае людзям беларускую народную творчасць і будуе масты сяброўства паміж краінамі. На пытанне, як усё пачыналася і чаму далі такую назву, кіраўнік калектыву адказаў, што цешча для кожнага зяця — вобраз, які нясе цеплыню і дабрыню, чуллівасць і адказнасць за сям’ю сваёй дачушкі. А для гледача гэта цікавае ўвасабленне розных сітуацый. У жыцці ўсялякае ж бывае…

— Менавіта так калісьці думаў і заснавальнік калектыву Валерый Кусцінскі, — разважае Мікола Рабычын. — Нарадзілася наша «Цешча» ў Ратамцы ў 1992 годзе. Пачыналі жанчыны, а спярша іх было толькі тры, з песень сваіх матуль. Праз год-два прыйшло папаўненне. А зараз удзельніц каля дзесяці.

Даўні сябра ратамскіх жартаўніц — народны тэатр «У пошуку» з Лёзна Віцебскай вобласці. Спявала ў «Цешчы», а потым стварыла свой ансамбль пад назвай «Славянскі настрой» Алена Юркене. Падчас юбілейнага канцэрта з падзякай называлі са сцэны імёны першых выканаўцаў, а таксама і нязменнага гарманіста — Анатоля Якімовіча.

А былы начальнік аддзела культуры Мінскага райвыканкама Руслана Рэут успамінала, што Мікола Рабычын ніколі не шукаў лёгкага хлеба:

— Памятаю той дзень, калі да мяне прыйшоў сціплы хлопчык і папрасіў даць яму самы запушчаны СДК, каб яго падняць. На той момант гэта быў Ратамскі сельскі дом культуры. У будынку нават ацяплення не было. І сам ён жыў з маладой жонкай недзе на дачах. За кароткі час гэты чалавек і клуб ажывіў, і «Цешчы» даў другое дыханне. Думаю, мы не памыліліся разам з ім!

Дадаткова

Калектывам «Цешча» за гады творчага жыцця пастаўлена шмат жартоўных праграм. Іх аўтары — не менш знакавыя дзеячы культуры. Іван Чэркас — былы загадчык літаратурнай часткі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, Галіна Собалева — актрыса і рэжысёр. Пісалі таксама Алесь Гарбуль і кампазітар Алесь Шыла. Праграма «Вясенні жарт» прычвечана каханню, а «Кірмашовыя прыгоды» — гратэск пра прыгоды турка Аш-Гірэя, які гандлюе моднымі таварамі, але раздорвае іх жанчынам, зачараваны іх песнямі. Важны момант у дзейнасці — тандэм «Цешчы» і дзіцячага лялечна-драматычнага калектыву «Мікося», якому сталыя выканаўцы перадаюць вопыт.

Анжэліка КУЧЫНСКАЯ, вядучы рэдактар ДУ «МАЦНТ»

Фота аўтара

5 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте