Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, В Минской области
Не сядзіце дома. Афiша Мiншчыны

Святкаванне Купалля i фестываль «Наш Грунвальд» — што ячшэ паглядзець i ў чым паўдзельнiчаць на Мiншчыне.

Нясвіжскі раён

Кліча старадаўні бастыён

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе ўсім аматарам гісторыі падняцца па валах замка ў суправаджэнні прафесійнага гіда.

За 45 хвілін вы пачуеце аповед пра гісторыю будаўніцтва замка, а таксама даведаецеся аб слаўных старонках яго ваеннай гісторыі. Экскурсія прадугледжвае наведванне назіральных пляцовак, размешчаных на трох бастыёнах. З вышыні валаў можна палюбавацца захапляльнымі краявідамі, зрабіць цікавыя фотаздымкі, а таксама паслухаць займальны аповед пра тэатр Радзівілаў і старадаўнія паркі.

Экскурсія праводзіцца ў летні перыяд з 2 чэрвеня па 25 жніўня па суботах з 19.00 да 21.00, праходжанне інструктажу па тэхніцы бяспекі абазязковае.

Валожынскі раён

Узрост творчасці не перашкода

У выставачным пакоі народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца» раённага цэнтра культуры адкрылася выстава «У любым узросце стварайце», аўтарам якой з’яўляецца Алена Рамановіч.

На выставе прадстаўлены вышытыя ручнікі, падузорнікі, навалачкі, карункі, абрусы, створаныя рукамі таленавітай жанчыны. Убачыць усё гэта хараство, вышытае гладдзю, можна да 27 ліпеня.

Пухавіцкі раён

Наш Грунвальд

20–21 ліпеня ў музеі старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» пройдзе міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі «Наш Грунвальд».

Цэнтральнай падзеяй фэсту стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года каля прускага мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і саюзнікаў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. У тэатралізацыі эпізоду прымуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Расіі і краін Балтыі.

На працягу двух дзён на тэрыторыі комплексу пройдуць рыцарскія і конныя турніры, а таксама канцэрты, падчас якіх са сцэны будуць гучаць вясёлыя і рамантычныя напевы ў выкананні лепшых калектываў Беларусі, Расіі і краін Еўропы. Абяцаюць арганізатары і майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, акрамя таго будуць працаваць «горад майстроў», майстэрні па вырабе даспехаў, афарбоўцы тканіны і інш.

Марына СЛІЖ

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте