Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
Не сядзіце дома. Афiша Мiншчыны

Свята возера ў Мядзелi i выстава малюнкаў юных мастакоў у Копыльскiм раёне што паглядзець i ў чым паўдзельнiчаць на Мiншчыне.

Мядзельскі раён

«Тянi-Толкай» на свяце возера

Край блакітных азёр і спакойных рэк, бярозавых гаёў і сасновых бароў — Мядзельшчына — зноў у цэнтры ўвагі. 28 ліпеня тут, на беразе цудоўнага возера Мястра, наладзяць раённае свята «Краса майго краю».

У праграмме — тэатралізаванае адкрыццё, выступленні аматарскіх калектываў і артыстаў раёна, канцэрт групы «Тянi-Толкай», квест «Таямніцы нарачанскіх азёр». Вынікі сваёй працы прадставяць народныя майстры.

Дзяцей чакаюць водная феерыя, фэстываль фарбаў «Холі», будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі і атракцыёны.

Свята пачнецца ў 15.30 на гарадскім пляжы возера Мястра.

Капыльскі раён

Горад вачыма дзяцей

Выстава «Мая малая радзіма» адкрылася ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі. На ёй — больш за 20 работ юных мастакоў, на якіх намаляваны горад у самых цікавых і незвычайных ракурсах.

Сімвалічна, што разам з малюнкамі юных мастакоў у выставачнай зале ўстановы прадстаўлены і работы членаў Саюза мастакоў Беларусі Андрэя Лычкоўскага і ўраджэнца вёскі Падгорцы Капыльскага раёна Віктара Каралёва. На палотнах вядомых творцаў — прыгажосць беларускай прыроды ў розныя поры года. Выстава будзе доўжыцца да 1 верасня.

Маладзечанскі раён

Ракуцёўшчына чакае гасцей

Літаратурны музей Максіма Багдановіча збірае сваіх сяброў і прыхільнікаў творчасці беларускага паэта-класіка на традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», якое пройдзе 29 ліпеня.

Заўзятараў чакаюць прывітальная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак, знаёмства з музеем «Фальварак Ракуцёўшчына» і агляд экспазіцыі, літаратурна-музычная імпрэза «У родным краі», удзел у якой возь­муць беларускія пісьменнікі, дзеячы культуры і мастацтва.

Будуць у гэты дзень і інтэрактывы і забавы для наведвальнікаў, батлеечнае прадстаўленне, традыцыйныя беларускія гульні, музейна-педагагічныя заняткі і інш.

Праезд электрычкамі «Мінск — Маладзечна», «Маладзечна — Мінск» (станцыя Уша) ці маршрутнымі таксі «Мінск — Краснае», «Мінск — Маладзечна» (вёска Краснае). Пачатак свята — у 11.00.

Мінскі раён

Запрашэнне на фестываль

На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» 4 жніўня пройдзе IV Міжнародны ваенна-гістарычны фестываль «Афганскае неба», прысвечаны Дню паветрана-дэсантных войск.

Для жыхароў і гасцей рэспублікі падрыхтавана маштабная ваенна-гістарычная рэканструкцыя эпізода баявых дзеяняў перыяду вайны ў Афганістане — з удзелам баявой тэхнікі тых часоў і прадстаўнікоў ваенна-гістарычных клубаў.

Акрамя таго, кожны прысутны зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, розных майстар-класах.

Пачатак мерапрыемства — у 11.30.

Марына СЛІЖ

0 0
Комментировать 1 коммент.

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте