Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Общество
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту прапануе паспрабаваць сябе ў ролі каваля

14 лістапада ў народным календары сваяткуецца дзень святых Касмы і Дзям’яна, нябесных заступнікаў кавальства. Напярэдадні гэтага свята, 11 лістапада ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту пройдзе свята “Дзень каваля”, на якiм можна будзе больш дазнацца пра гэты цікавы старыжытны промысел, а таксама самім паспрабаваць сябе ў ролі каваля.

Каваль быў адным з самых шануемых людзей на сяле, складана ўявіць сабе сялянскі побыт і працу без каваных рэчаў. Пра кавалёў у народзе казалі” “У каваля што ня ўдар, то грыўня”, “каваль б’е – каваліха пяе”. Але пры ўсім пры гэтым да кавалёў ставіліся з пэўнаю асцярогаю, лічылася, што яны з чарцямі водзяцца! Ня мог просты селянін зразумець, як гэта з кавалку невядома чаго каваль куе сякеру, да па-любому чэрці навучылі!

Гасцей чакае канцэртная праграма, лагеры рыцараў i рамеснікаў, майстар-класы, квэст, традыцыйныя танцы і гульні, вялiкi кірмаш, смачная беларуская кухня i катанне на гужавым транспарце.

Свята будзе праходзiць з 10.00 да 17.00. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту знаходзiцца ў Мiнскiм раёне, весцы Азярцо.

 

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте