Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В мире
Моладзь Беларусі сустрэлася ў Вільнюсе з Папай Рымскім

У літоўскай сталіцы завяршылася сустрэча Пантыфіка з моладдзю, сярод якой былі і пілігрымы з Беларусі. Прамаўляючы да дзяўчат і хлопцаў, папа Францішак заахвоціў яе “быць адважнай” у сваёй веры, піша Афіцыйны інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. 

 На плошчу ля катэдры Папа Рымскі прыбыў пасля малітвы ў Вострай Браме. Шлях папамабіля пралягаў паўз цэнтральныя вуліцы Вільнюса.

Літоўская моладзь сустракала Пантыфіка гімнам «Езус Хрыстус — мая надзея», напісаным спецыяльна да гэтай падзеі.

Пантыфік прызнаўся, што ў сваіх сведчаннях моладзь не абмінула такія важныя ў Касцёле рэчы як спеў у хоры, малітву ў сям’і, святую Імшу, катэхезы і дапамогу для патрабуючых.

— Гэтыя практыкі з’яўляюцца той абаронай, якую дае нам Хрыстус, — адзначыў іерарх.

Малітва і спеў дапамагаюць нам, згодна са словамі Папы Францішка, не замыкацца ў гэтым свеце; праз музыку — адкрываць сябе на знешняе жыццё і ўменне слухаць.

У прамове да моладзі Пантыфик звярнуўся да тэмы эміграцыі моладзі, адзіноты, прабывання ў дэпрэсіі, злоўжывання алкаголем і наркотыкамі. Ён дадаў, што жыццё — гэта заўсёды дарога, на якой мы шукаем свайго ўласнага накірунку, «без боязі вярнуцца назад, калі я зрабіў памылку».

— Не бойцеся зрабіць стаўку на Хрыста, прыняўшы Яго справу — справу Евангелля. Хрыстус ніколі не сыйдзе з чаўна вашага жыцця, заўсёды будзе стаяць на перакрыжаваннях нашага жыцця, ніколі не перастане змагацца за нас, нават калі часамі мы самі стараемся сябе знішчыць, — адзначфыў Пантыфік.

Фотарэпартаж «У літоўскай сталіцы завяршылася сустрэча Пантыфіка з моладдзю» Паўла ШНІПА

 

4 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте