Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
Не сядзiце дома. Афiша Мiншчыны

Экалагiчны фестываль i «Восенькi дывертысмент» — што паглядзець i ў чым паўдзельнiчаць на Мiншчыне.

«Выбірай і рухайся»

Экалагічны фестываль с такой назвай пройдзе ў гарадскім парку Вілейкі 22 верасня.

У яго межах — флэшмоб, да ўдзелу ў якім запрашаюцца ўладальнікі экалагічнага транспарту: веласіпедаў, ролікаў, скейтбордаў, самакатаў, электрамабіляў; паказальныя спаборніцтвы па Street Workout, падчас якіх каманда Street Workout in Вілейка выступіць на воркаўт-пляцоўцы і пастараецца пабіць летнія рэкорды. Пройдзе таксама акцыя сярод веласіпедыстаў і пешаходаў «Стань заўважным!».

Завершыцца мерапрыемства вячэрнім маладзёжным канцэртам, на якім выступяць групы BELAROOTS, REDKEDS, Sтанцiя, Awakening Our Memories.

 

Валожынскі раён

Па запасы — на кірмаш!

Восеньскі кірмаш з удзелам прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, фермерскіх гаспадарак раёна, арганізацый гандлю і грамадскага харчавання пройдзе на рынку Валожына 23 верасня.

Арганізатары абяцаюць парадаваць пакупнікоў даступнымі цэнамі на збожжа, бульбу, гародніну, садавіну, кандытарскія і кулінарныя вырабы, мёд, жывую рыбу. Акрамя ўсяго плануецца канцэрт мастацкай самадзейнасці з удзелам мясцовых артыстаў.

 

Нясвіжскі раён

У стылі NikMix

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу работ Мікалая Хомчыка «Восеньскі дывертысмент», якая будзе доўжыцца ва ўстанове да лістапада.

Аўтар работ нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінску. Рана пачаў займацца мастацкай творчасцю. Прыдумаў і распрацаваў уласны стыль жывапісу і графікі NikMix, у якім працуе і цяпер.

Свае працы мастак стварае не на звыклым палатне, а выкарыстоўвае аргаліт — матэрыял, падобны на ДВП, на які цудоўна кладзецца фарба, ствараючы адчуванне гладкага слізгацення, а фон, зроблены спосабам лесіроўкі, здаецца лёгкім і паветраным, нібы напісаным акварэллю.

Працы Мікалая Хомчыка, які з’яўляецца лаўрэатам IV прэміі міжнароднага італьянска-расійскага конкурсу гратэскавага жывапісу і малюнка «Бараонда 2012», неаднаразова экспанаваліся на рэспубліканскіх і міжнародных выставах, а таксама на «Славянскім базары» і ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску.

 

Салігорскі раён

Павел Кухта запрашае

25 верасня ў канцэртнай зале дзіцячай музычнай школы Салігорска выступіць беларускі гітарыст, лаўрэат міжнародных конкурсаў Павел Кухта, які выканае творы кампазітараў розных стыляў і эпох.

Родам выканаўца з Гродна, дзе і атрымаў першую музычную адукацыю. Затым былі Гродзенскае музычнае вучылішча, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, магістратура пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Ад 2002 года вядзе актыўную канцэртную дзейнасць па гарадах Беларусі, Аўстрыі, Венгрыі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і інш.

Пачатак мерапрыемства ў 18.30.

 

Слуцкі раён

Цэны не спалохаюць

Адзенне, галаўныя ўборы, сумкі, тэкстыль, касметыку, розную сувенірную прадукцыю, а таксама мёд і прадукты харчаванння можна набыць з 26 па 29 верасня ў Слуцку.

Усё гэта багацце тавараў прапануе жыхарам і гасцям города Рэспубліканская выстава-кірмаш «Слуцкі кірмаш», якая пройдзе ў райцэнтры 15-ты раз запар.

Гандлёвыя рады будуць працаваць з 10 да 19 гадзін. Месца іх размяшчэння — Гарадскі маладзёжны цэнтр. Арганізатары абяцаюць самыя дэмакратычныя цэны.

Фото: Юлия Бохан, Павел Орловский, ipola.ru, slutsk-gorod.by

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте