Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Минщина удивительная, Регион
Ад Напалеона да БАТЭ, альбо падарожжа па Барысаўскай зямлі

Радзіма БАТЭ, па слядах Напалеона, дом-сядзіба Каладзеева… Што яшчэ дзівоснага на Барысаўшчыне? Адказ у праекце — “Міншчына дзівосная”. 

Кожны куточак беларускай зямлі — дзівосны. Барысаўшчына не выключэнне…

Помнікі царкоўнай архітэктуры

Завітаўшы ў Барысаў, знайдзіце гадзіну-другую і наведайце Кафедральны сабор Уваскрашэння Хрыстова. Сабор, які знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада, з’яўляецца помнікам рэтраспектыўна-рускага (псеўдарускага) стылю, у якім прысутнічаюць прыкметы стылізацыі формаў маскоўскага царкоўнага будаўніцтва XVII стагоддзя. Ён надае асобы каларыт усяму комплексу, а сама плошча — любімае месца барысаўчан.

На вуліцы ІІІ Інтэрнацыянала знаходзіцца прыгожы Касцёл Раства Прасвятой Дзевы Марыі, пабудаваны ў 1806–1823 гадах у стылі позняга класіцызму. Храм адносіцца да Барысаўскага дэканата Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Аматарам футболу

Пасля прарыву БАТЭ ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў ў 2008 годзе, з’яўлення ў Лізе Еўропы ў 2009-м умацавалася думка: футбольнаму клубу патрэбен новы стадыён у родным горадзе, дзе каманда зможа прымаць паядынкі групавых стадый Еўракубка. 1 мая 2014 года футбалісты БАТЭ правялі першую трэніроўку на стадыёне «Барысаў-Арэна», умяшчальнасць якога — 13 121 глядач. Афіцыйнае адкрыццё адбылося праз два дні фінальным матчам розыгрышу Кубка Беларусі паміж гродзенскім «Нёманам» і салігорскім «Шахцёрам».

Дом-сядзіба І. Каладзеева

У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя ў Барысаве жыў і працаваў Іван Хрысанфавіч Каладзееў, даследчык краю па Айчыннай вайне 1812 года. Дом-сядзіба знакамітага гісторыка, якму больш за 150 гадоў, захаваў стыль той эпохі. У экспазіцыйных залах прадстаўлены розныя матэрыялы (кнігі, фотакопіі карцін, гравюры, іншае), што зацікавяць не толькі наведвальнікаў, але і спецыялістаў па гісторыі вайны 1812 года. Тут размясцілася і галерэя барысаўскіх мастакоў, экспазіцыя «Яўрэі Барысаўшчыны».

Па слядах Напалеона

Цэнтральным месцам увекавечвання падзей 1812 года на Міншчыне стала наваколле Барысава. Тут у лістападзе ў час пераправы праз раку Беразіну ў вёсцы Студзёнка загінулі каля 50 тысяч французскіх салдат арміі Напалеона. На думку гісторыкаў, бярэзінская пераправа стала самай трагічнай старонкай вайны французскага імператара. Кожны год на Брылёўскім полі, дзе ўстаноўлены мемарыял у гонар герояў Айчыннай вайны 1812 года, праходзіць ваенна-патрыятычны фестываль. У касцюміраванай рэканструкцыі баёў прымаюць удзел прадстаўнікі гістарычных клубаў Польшчы, Францыі, Расіі, Германіі.

Алена ДРАЗДОЎСКАЯ

Фото: wikipedia.org, Павел АРЛОЎСКI

1 1

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте