Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
“Даспехі радзівілаўскага Нясвіжа” і «Вось дык Ханума» ў афішы Міншчыны

І зноў “Белазаўскі акорд”, “Камсамол: час, падзеі, людзі”, танк-арыгамі, стральба з гарматы, інтрыгі Ханумы і даспехі Нясвіжа… Што яшчэ прапануе афіша Міншчыны на 14-17 лістапада? 

Жодзіна

XVII штогадовы рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд» пройдзе ў Жодзіне 17–18 лістапада. На яго з’едуцца 16 удзельнікаў з Мінска, Барысава, Брэста, а таксама гарадоў Расіі і Украіны.

Мяркуецца, што творчае спаборніцтва прой­дзе ў два этапы – конкурсны дзень (17 лістапада, 16:00) і гала-канцэрт з цырымоніяй узнагароджвання (18 лістапада, 12:00).

Курс на выяўленне новых талентаў, а таксама папулярызацыю беларускай песні «Белазаўскі акорд» узяў адразу і дапамог раскрыцца, адчуць подых вялікай сцэны многім выканаўцам. Вось і зараз да яго актыўна рыхтуюцца і арганізатары, і артысты. У конкурсе прымуць удзел маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. З дзвюх прадстаўленых песень адна будзе на беларускай мове.

Мядзельскі раён

Выстава ў Мядзельскім музеі народнай славы адкрыта да 14 лістапада.

Мерапрыемства прысвечана 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. На выставе прадстаўлены сцягі, вымпелы, брашуры, газеты, шматлікія значкі, фотаздымкі, дакументы, паштоўкі, якія адлюстроўваюць асноўныя падзеі і сімвалы эпохі. Сярод экспанатаў і сцягі камсамольскай арганізацыі Мядзельскага раёна Маладзечанскай вобласці 1950-х гг.

Мінскі раён

17 лістапада ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна», пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, пройдзе штогадовае мерапрыемства «Дзень артылерыста», прысвечанае прафесійнаму святу ўсіх ветэранаў і ваеннаслужачых ракетных войск і артылерыі.

У гэты дзень на тэрыторыі комплексу будуць праводзіцца цікавыя анімацыйныя праграмы ў спецыяльных інтэрактыўных зонах, а таксама конкурсы на веданне гісторыі ваеннай справы. Для самых маленькіх будзе адкрыты дзіцячы пакой, дзе можна зрабіць танк-арыгамі і памаляваць.

Таксама гасцей свята чакаюць ваенна-гістарычная рэканструкцыя «Сталінградская бітва», экскурсійны маршрут «Лінія Сталіна», анімацыя «Стральба з гарматы», катанне на конях і інш. Пачатак мерапрыемства — у 11:00.

Маладзечанскі раён

Спектакль паводле матываў вадэвіля грузінскага класіка А. Цагарэлі «Вось дык Ханума» ў пастаноўцы тэатра мініяцюр «Брава» можна будзе паглядзець 14 лістапада (18:00) у канцэртнай зале Палаца культуры горада Маладзечна.

…Дзве свацці з усіх сіл імкнуцца зарабіць, пажаніўшы састарэлага князя Вано, кожная на сваёй нявесце. Ханума прапаноўвае яму за жонку немаладую, непрыгожую, але багатую. Кабато хоча выдаць замуж за князя Сону, дачку багатага купца, які марыць займець княскі герб, гандлю­ючы шчасцем уласнай дачкі.

Інтрыгі, сваркі і прымірэнне, падман і шчаслівы фінал – усё гэта ёсць у спектаклі.

Нясвіжскі раён

Выстава «Даспехі радзівілаўскага Нясвіжа» працуе ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж».

Са слоў арганізатараў, гэта ўнікальная спроба сабраць разам асобныя элементы найбагацейшай калекцыі зброі і даспехаў роду Радзівілаў, якая захоўвалася ў Нясвіжскім палацы на працягу некалькіх стагоддзяў. У ліку іх арыгінальныя баявыя паўдаспехі XVI стагоддзя, часткі баявой і параднай амуніцыі, даспехі для коней.

Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць артэфакты са збору музея Фіцуільяма Кембрыджскага ўніверсітэта. Тут прадстаўлены элементы даспехаў, якія імітуюць цывільны гарнітур таго часу, так званыя «дуты са складкамі». Такія даспехі былі выключна параднымі або турнірнымі, іх не апраналі ў бой. Як правіла, яны былі багата ўпрыгожаны гравіроўкай, траўленнем, пазалотай.

Марына СЛІЖ

Фото: stalin-line.by, vk.com/mdk_molodechno, Павел Орловский

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте