Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
«Ката пячы» — традыцыйнае iгрышча правялi ў вёсцы Скiрмантава Дзяржынскага раёна

Напярэдадні каляднага паста ў вёсцы Скірмантава Дзяржынскага раёна правялі традыцыйнае ігрышча «Ката пячы». Абрадавую вечарыну тут штогод ладзяць 27 лістапада, перад Піліпаўкай, паведамiлi ў Дзяржынскім раённым ЦкіНТ.

Збіраюцца моладзь і старэйшыя, удзельнікі творчых калектываў Скірмантаўскага Дома культуры. Прайшоўшы шэраг ацэнак і экспертыз, у 2017 годзе гэта старадаўняя гульня атрымала статус гісторыка-культарнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Як помняць захавальнікі традыцыі, даўней «ката пяклі» у многіх вёсках Дзяржынскага раёна — Якутах, Грынкевічах, Скірмантава, Скарабагатаўшчыне і інш. Па літаратурных крыніцах, наогул арэалам распаўсюджвання ігрышча з’яўляецца Мінская вобласць. Ёсць звесткі аб існаванні падобнага звычаю ў якасці каляднай гульні і ў Вілейскім, Лагойскім, Бярэзінскім, Іўеўскім раёнах. Але акрамя таго, што скірмантаўскі «кот» мае мясцовыя адметныя асаблівасці, тут гэта традыцыя дагэтуль захоўваецца ў жывым бытаванні.

Сёлета правядзенне ігрышча ў Скірмантава фіксавалі шмат прадстаўнікоў СМІ, друку і тэлебачання, а таксама журналістка, даследчык фальклору Рэгіна Станіславаўна Гамзовіч. Кандыдат філалагічных навук, выкладчык філалагічнага факультэта БДУ Рыма Мадэстаўна Кавалёва, пабыўшы сведкам правядзення ігрышча, адзначыла, што мяркуе пачаць сёлетнія XIV Шырмаўскія чытанні ў БДУ, прысвечаныя беларускаму фальклору, менавіта з аповеда пра скірмантаўскага «ката». Усе назіральнікі і госці вечарыны адзначылі яскравы народны гумар пануючы сярод скірмантаўцаў. І моладзь і дарослыя абсалютна натуральна паводзяць сябе ў старадаўніх гульнях, нязмушана жартуюць, задорна выконваюць «нарэчаньку», «стукалку-грукалку», спяваюць ад душы, — і ўсё гэта разам так гарманічна, весела, ярка адбываецца!

 

Варта адзначыць і актыўнае далучэнне моладзі да ігрышча ў вёсцы. Мясцовыя хлопцы і дзяўчаты з імпэтам вывучаюць у Доме культуры беларускія народныя танцы, песні і звычаі, перададзеныя ім праз пакаленні. Ёсць спадзяванне, што і гэта добрая традыцыя будзе мець доўгі працяг.

7 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте