Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
КВН у Капылi i «Бярэзінская рампа». Афiша Мiнчшыны

Пасмяяцца разам з вясёлымi i знаходлiвымi ў Капылi i правесцi вечар со «Спадчынай». Што яшчэ паглядзець i ў чым паўдзельнiчаць на Мiншчыне.

Капыльскі раён

Раённы фестываль гульняў Клуба вясёлых і знаходлівых адбудзецца ў Капылі 30 лiстапада.

Самыя таленавітыя, крэатыўныя, вясёлыя і знаходлівыя адрасуюць свае жарты роднаму гораду і раёну, а таксама землякам у конкурсных выступленнях «З чаго пачынаецца радзіма», «Усе мы родам з дзяцінства» і інш.

Пройдзе мерапрыемства ў мясцовым цэнтры культуры і будзе прысвечана Году малой радзімы. Пачатак — у 18:00.

Бярэзінскі раён

Абласны фестываль «Бярэзінская рампа» збірае на сваіх падмостках лепшыя народныя тэатры Міншчыны. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 30 лістапада, на гэты ж дзень запланаваны першыя спектаклі.

У конкурснай праграме (1 і 2 снежня) выступяць прадстаўнікі народных тэатраў Вілейскага, Нясвіжскага, Барысаўскага, Слуцкага, Маладзечанскага раёнаў і горада Жодзіна. Пакажуць сваё майстэрства і гаспадары сцэны.

Маладзечанскі раён

Палац культуры Маладзечна запрашае жыхароў і гасцей горада на канцэрт заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Спадчына».

Канцэртная праграма прысвечана 90-годдзю з дня нараджэння заснавальніка і нязменнага кіраўніка калектыву, ганаровага грамадзяніна Маладзечна, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Іосіфа Фаміча Сушко, якога не стала 4 студзеня 2016 года.

«Спадчынай» ён кіраваў больш за палову стагоддзя. Працаваў з многімі песнямі, але кожную імкнуўся падаць па-свойму: апрацаваць, дадаць штосьці сваё. Да многіх вершаў ствараў музыку сам.

Пачатак— у 18:00.

Мядзельскі раён

Выстава «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай» экспануецца ў Мядзельскім музеі народнай славы.

На ёй прадстаўлены работы 16 мастакоў з чатырох краін. Усе яны створаны па выніках ІІІ міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», што праходзіў на пачатку лета ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна.

Карціны, на якіх знайшлі сваё адлюстраванне як велічныя храмы, так і сціплыя вясковыя пейзажы, вобразы святых і просценькія нацюрморты, можна ўбачыць да 5 снежня.

Марына СЛІЖ

0 0
Комментировать 2 коммент.

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте