Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
«Нашы дзеці» — да навагодняй дабрачыннай акцыi рыхтуюцца на Міншчыне

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе на Міншчыне з 10 снежня 2018-га па 11 студзеня 2019 года. Адпаведнае рашэнне прыняў абласны выканаўчы камітэт.

Мяркуецца, што ў дні святочных навагодніх мерапрыемстваў павіншаваць дзяцей у інтэрнацкія ўстановы, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы прыедуць кіраўнікі аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, абласных арганізацый, дэпутаты, старшыні райвыканкамаў.

28 снежня ў Маладзечанскім Палацы культуры адбудзецца абласное дабрачыннае свята, на якім дзяцей чакаюць адмысловая забаўляльная праграма і навагоднія падарункі. Такога кшталту мерапрыемствы пройдуць у кожным райцэнтры і ў Жодзіне.

Арганізацыйны камітэт па правядзенню абласнога навагодняга свята ў Маладзечне ўзначаліў намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч.

Ігар СЯРГЕЕЎ

Фото: Павел Орловский

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте