Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
Выстава лялек у Заслаўі і загадкі Радзівілаў у Нясвіжы. Афіша Міншчыны

Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» запрашае на выставу аўтарскіх лялек, а Маладзечанскі драматычны тэатр — на канцэрт струннага квартэта ASTORIO. Што ячшэ паглядзець і ў чым паўдзельнічаць на Міншчыне — у аглядзе МЛЫН.BY.

Мінскі раён

У госці да кракадзіла Гены

Выстава аўтарскіх лялек Святланы Кузьмічовай пад назвай «У госці да казкі» адкрылася ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе».

На ёй прадстаўлена некалькі дзясяткаў дыярам, у якіх размешчаны лялькі па сюжэтах народных, рускіх і савецкіх казак. Тут можна сустрэць кракадзіла Гену, Снежную каралеву, Баніфацыя, герояў з казкі пра рэпку і многіх іншых.

Аўтар работ — жыхарка Маладзечна Святлана Кузьмічова, якая ў адзін дзень змагла змяніць сваю работу і жыццё. Адпрацаваўшы 22 гады ў ахове здароўя, яна вырашыла вярнуцца да творчасці і стала рамеснікам. Выстава дае магчымасць убачыць герояў знаёмых казак, пазнаёміцца з новымі. Будзе цікава — і дзяцям, і дарослым!

Вілейскі раён

За абноўкамі — на кірмаш

Уключна да суботы будзе працаваць пад дахам мясцовага Палаца культуры 2-я рэспубліканская выстава-кірмаш «Вілейскі кірмаш», на якой прадставяць сваю прадукцыю вытворцы практычна з усёй краіны.

Жыхары і госці горада змогуць набыць тут адзенне, галаўныя ўборы, сумкі, тэкстыль, касметыку, біжутэрыю, сувеніры, упрыгажэнні. А таксама прадукты харчавання, мёд, розныя прысмакі.

Нясвіжскі раён

Загадкі сям’і Радзівілаў

Толькі падчас восеньскіх школьных канікул, 2 і 3 лістапада, спецыяльна для дзіцячых груп музей-запаведнік «Нясвіж» прапануе незвычайную экскурсійную праграму па інтэр’ерных залах палаца з элементамі тэатралізацыі.

Падчас яе дзяўчынкі і хлопчыкі пазнаёмяцца з самай знакамітай легендай княскага роду Радзівілаў. Займальнае падарожжа ў свет міфаў і небыліц па п’есе Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа» нікога не пакіне раўнадушным. Арганізатары мерапрыемства не выключаюць, што каму-небудзь, магчыма, пашчасціць убачыць і самы загадкавы прывід Нясвіжскага замка — Чорную панну!

Маладзечанскі раён

На сцэну тэатра выйдзе ASTORIO

Мінскі абласны драматычны тэатр у Маладзечне добраахвотна ўзяў на сябе ролю своеасаблівага папулярызатара іншых відаў сцэнічнага мастацтва. І прыкладам таму — выступленне на яго сцэне струннага квартэта ASTORIO з Мінска.

Госці прадставяць праграму «Музычныя гісторыі», у якой прагучаць папулярныя мелодыі розных краін свету. Артысты таксама падзеляцца з гледачамі цікавымі момантамі свайго багатага гастрольнага вопыту.

Вечар са струнным квартэтам запланаваны на 3 лістапада (17.00). Арганізатары сцвярджаюць, што ён будзе цікавы для ўсёй сям’і.

Салігорскі раён

«Мультывітамін» для настрою

За акном шэра і холадна? Няма настрою і свет здаецца маркотным? Тады зазірніце ў цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна на выставу «Мультывітамін» і вы зусім забудзецеся пра нуду.

Экспазіцыя быццам спецыяльна створана навучэнцамі і педагогамі аддзялення сучаснага мастацтва для ўзняцця настрою, прыемных уражанняў і яркіх эмоцый. Выстава планавалася яшчэ ўлетку, таму ўдзельнікі мелі шмат часу для выканання творчых работ, галоўнымі сюжэтамі якіх сталі ягады, садавіна, гародніна і іншыя вітамінныя прысмакі.

Талент, майстэрства і ўменне навучэнцаў трынаццаці аб’яднанняў выліліся ў 150 работ. Выставачная экспазіцыя прадстаўлена ў напрамках дэкаратыўна-прыкладнай творчасці і выяўленчага мастацтва ў розных тэхніках і формах. Работы выкананы ў тэхніцы пап’е-машэ, дэкупажу, роспісу па шкле і тканіне, прадстаўлены і працы з цеста, прыродных матэрыялаў.

Марына СЛІЖ

Фото: Яна Неверович, Павел Орловский, vk.com/astorioquartet, shahter.by

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте