Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Регион, Усадьба
Цi могуць удзельнiкi садаводчых таварыстваў займацца прадпрымальнiцтвам

Які прававы статус членаў садаводчых таварыстваў? Якія палажэнні заканадаўства ім неабходна ведаць? Пра гэта карэспандэнт МЛЫН.BY пагаварыў з начальнікам упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Уздзенскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзяржынскім раёне Галінай Шчарбук.

— Галіна Аляксандраўна, якімі прававымі дакументамі рэгламентуецца дзейнасць садаводчага таварыства?

— Умовы стварэння, прававое становішча і парадак ажыццяўлення дзейнасці такіх таварыстваў вызначаны Указам Прэзідэнта краіны ад 28 студзеня 2008 года №50 «Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садаводчых таварыстваў» з наступнымі змяненнямі і дапаўненнямі. Гэта некамерцыйная арганізацыя, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове членства грамадзян, выкарыстання прадастаўленых для вядзення калектыўнага садаводства зямельных участкаў з мэтай вырошчвання пладовых, ягадных, агароднінных, дэкаратыўных і іншых сельскагаспадарчых культур, стварэння ўмоў для адпачынку, задавальнення іншых патрэб членаў таварыства.

Органамі кіравання таварыства з’яўляюцца агульны сход і праўленне. У кампетэнцыю агульнага сходу (сходу ўпаўнаважаных) уваходзіць устанаўленне (змяненне) памераў і тэрмінаў унясення членскіх, мэтавых і дадатковых узносаў, парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў у якасці такіх узносаў. Унутраны кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю таварыства, старшыні праўлення, казначэя і іншых членаў праўлення ажыццяўляе рэвізійная камісія, якая выбіраецца з ліку членаў таварыства.

— А калі ўзнікаюць спрэчкі, канфліктныя сітуацыі, куды звяртацца?

— У цэлым кантроль за дзейнасцю садаводчых таварыстваў ускладзены на абласныя, гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовую адміністрацыю. Спрэчкі паміж таварыствам і яго членамі вырашаюцца ў судзе.

— Ці могуць члены таварыства займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю?

— Могуць, і гэта прадугледжана статутам таварыства. Зразумела, пры ўмове своечасовай выплаты ўстаноўленых заканадаўствам падаткаў. Падатковыя органы налічваюць фізічным асобам (членам таварыства) падаткі на нерухомасць і зямельны, кантралююць, ці поўнасцю яны выплачваюцца ў бюджэт, а таксама сочаць за своечасовым налічэннем і выплатай самім таварыствам падаходнага падатку з даходаў фізічных асоб, падатку на здабычу прыродных рэсурсаў, а пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці — падаткаў на дабаўленую вартасць, на прыбытак.

Члены таварыства павінны выплачваць падаткі не пазней 15 лістапада як самастойна, так і шляхам унясення пэўных сум у касу таварыства. Гэтыя сумы таварыства не пазней 16 лістапада пералічвае ў бюджэт, перадаючы ў падатковы орган звесткі аб прынятых сумах і копіі плацежных дакументаў аб пералічэнні.

— Якія яшчэ сферы дзейнасці таварыстваў можа кантраляваць ваша служба?

— Як вядома, з 1 студзеня 2018 года кантрольныя паўнамоцтвы падатковых органаў істотна скарочаны. Так, мы цяпер не правяраем выкананне патрабаванняў заканадаўства аб кнізе заўваг і прапаноў, аб касавых аперацыях, не ажыццяўляем валютны кантроль. Спрэчныя сітуацыі такога кшталту вырашаюцца ў мясцовых выканаўчых органах. Разам з тым, калі ў падатковую інспекцыю паступяць ад членаў таварыства дакладныя звесткі пра парушэнні заканадаўства аб кнізе скаргаў і прапаноў, пра факты незаконнага прыняцця замежнай валюты ў якасці плацежнага сродку з указаннем часу, месца, абставін правапарушэння, прозвішчаў парушальніка і сведак, падатковым органам у адпаведнасці з пунктам 26 артыкула 3.30 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у адносінах да вінаватых асоб можа быць пачаты адміністрацыйны працэс.

— Вось, скажам, хтосьці з членаў садаводчага таварыства займаецца незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Ці могуць супрацоўнікі вашай службы адпаведным чынам адрэагаваць на гэты факт?

— І могуць, і абавязаны. З гэтай мэтай праводзяцца спецыяльныя кантрольныя мерапрыемствы, у ходзе якіх выяўляюцца асобы, што займаюцца такой дзейнасцю без рэгістрацыі. Пры гэтым мы ўлічваем, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта краіны №337 ад 19 верасня 2017 года фізічныя асобы пры выплаце адзінага падатку могуць і без рэгістрацыі ў якасці прадпрымальніка ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці: прадастаўленне фізічным асобам належачых ім на праве ўласнасці жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач для часовага пражывання; распілоўка і колка дроў, пагрузка і разгрузка грузаў; тынкавальнныя, малярныя, шкляныя работы, кладка (рамонт) печаў, работы па абуладкаванні падлогі і абліцоўцы сцен, абклейванні сцен шпалерамі і інш.

Дадаткова

Штогод не пазней як 1 мая садаводчыя таварыствы прадстаўляюць у падатковыя органы звесткі аб памерах зямельных участкаў і членах суполкі, якія маюць ільготы па выплаце зямельнага падатку.

Больш падрабязную інфармацыю па гэтым і іншых пытаннях можна атрымаць у раённым упраўленні (г. Узда, вул.  Сцяпанава, 7, т. 65-8-96, 65-4-03), у Дзяржынскай інспекцыі (г. Дзяржынск, вул. Ленінградская, 14, т. 8 (01716) 76-8-82, 64-5-01) ці на сайце www.nalog.gov.by.

Віктар Сабалеўскі

0 1

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте