Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Еда, Регион
Карп па-радзівілаўску

Рэцэптам запечанага карпа, фаршыраванага грэчкай з цыбуляй і грыбамі, с карэспандэнтам МЛЫН.BY падзяліўся пісьменнік Алесь Камароўскі.

Інгрэдыенты:

  • карп (прыкладна 2 кг);
  • грэчка;
  • грыбы;
  • цыбуля;
  • мёд;
  • маянэз;
  • масла.

Прыгатаванне

Рыбу ачысціць ад лускі, выдаліць жабры, памыць, злёгку пасаліць і паперчыць. Адварыць грэчку, заправіць маслам. На патэльні з цыбуляй падсмажыць адвараныя здробненыя грыбы, змяшаць іх з грэчкай, напоўніць жывот карпа, зашыць. На бляху пакласці рукаво для запякання ці фольгу. Змяшаць тры лыжкі маянэзу і тры лыжкі мёду, нацерці рыбу гэтым марынадам. Паставіць страву ў духоўку. Праз 40 хвілін пры 180 градусах карп выдатна запячэцца.

Смачна есці!

Алена Пашкевіч

3 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте