Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
«Мой родны кут» у Салігорску і стрэлы Амура ў Жодзіне. Афіша Міншчыны

Виктор Суша. «Скоро зима». 2018 г. Фото со страницы автора «ВКонтакте»

Завітаць у «Зойчыну кватэру» ў Маладзечне і адсвяткаваць Дзень закаханых у Жодзіне. Што паглядзець і ў чым паўдзельнічаць на Міншчыне.

Салігорскі раён

Выстава акварэлі «Мой родны кут» педагога Салігорскай дзіцячай школы мастацтваў Віктара Сушы адкрылася 1 лютага ў гарадскім Палацы культуры.

У экспазіцыі — пейзажы роднага горада і яго ваколіц, а таксама работы, прысвечаныя малой радзіме мастака.

Віктар Суша — ураджэнец Салігоршчыны. Сам колісь бегаў на заняткі ў мясцовую мастацкую школу. Тады юны мастак яшчэ не ведаў, што, закончыўшы вышэйшую навучальную ўстанову, ён вернецца ў родны горад, каб, як калісьці яго выкладчыкі, вучыць дзяцей трымаць у руках пэндзаль і з любоўю глядзець на навакольны свет.

Вілейскі раён

Вілейскі народны тэатр запрашае жыхароў горада і раёна на спектакль «Зойчына кватэра». На сцэну мясцовага Палаца культуры артысты выйдуць 11 лютага ў 18:00.

Масква, 20-я гады мінулага стагоддзя. Дзякуючы новай эканамічнай палітыцы прадпрымальная Зоя Пельц адкрыла на сваёй кватэры незвычайнае атэлье, якое прываблівае кліентаў не толькі моднымі фасонамі і новымі мадэлямі. Пад прыкрыццём швейнай майстэрні мадам трымае публічны дом, куды заходзяць як нэпманы, так і прадстаўнікі новай пралетарскай улады, якія змянілі скуранкі на строгія касцюмы. Зоя спадзяецца зарабіць грошы, а пасля з’ехаць ад гэтага тлуму за мяжу. У Парыж, да Елісейскіх палёў, дзе цвітуць рададэндраны.

Пра тое, ці змогуць спраўдзіцца яе планы, глядач даведаецца толькі ў канцы спектакля.

Жодзіна

Палац культуры Беларускага аўтазавода ў Жодзіне запрашае жыхароў горада на шоу-конкурс, прысвечаны Дню закаханых.

У самы рамантычны дзень года, калі прынята дарыць цукеркі і прэзенты ў выглядзе сэрца, прызначаць спатканні і прызнавацца ў каханні, гледачоў чакае шоу-конкурс: галоўная гераіня, шляхам спроб і памылак, павінна будзе выбраць свайго адзінага, непаўторнага і самага каханага.

У праграме — выступленне пераможцаў і прызёраў конкурсу «Белазаўскі акорд», а таксама групы «Метро».

Зазірніце ў Палац культуры 14 лютага ў 18:00 — і даведаецеся, у чыё ж сэрца трапіла страла Амура.

Марына Сліж

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте