Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
Спеўны сход і танкавы біятлон у новым фармаце. Афіша Міншчыны

Што паглядзець, дзе пабываць, у чым паўдзельнічаць? Адказ — у афішы Міншчыны на 19-29 красавіка. 

Валожынскі раён

Акцыю па бясплатным сканіраванні фотаздымкаў, пісьмаў і дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны аб’явіла Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка. Падчас яе спецыялісты ўстановы разлічваюць сабраць унікальны краязнаўчы фотаархіў. Гэта неабходна, каб сённяшняе пакаленне ўшаноўвала памяць аб тых, каму яны абавязаны жыццём і мірным небам над галавой.

Маладзечанскі раён

29 красавіка, акурат на другі дзень Вялікадня, у Маладзечне пройдзе чарговы Спеўны сход. Гэтым разам — дзіцячы.

Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна прыме на сваёй тэрыторыі дзіцячы гурт «Калыханка» з аграгарадка Міханавічы Мінскага раёна пад кіраўніцтвам Ларысы Рыжковай — этнапедагога, выдатнай казачніцы і нястомнай захавальніцы жывога беларускага фальклору.

На працягу 30 год з дапамогай гульняў, казак і народных забаў «Калыханка» распальвае агеньчык любові да беларускіх традыцый. Хочаце даведацца, хто такі Бай і як у яго атрымліваецца ехаць па сцяне ў чырвоным каптане? Тады бярыце сваіх дзетак, унукаў — і на сход, пачатак якога запланаваны на 18:30.

Мінскі раён

20 красавіка ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пройдзе шоў-спаборніцтва «Танкавы біятлон» Т-72.

Танкавы біятлон — гэта прыкладныя спаборніцтвы паміж танкавымі экіпажамі, падчас якіх вызначаецца найлепшы ў ваджэнні машыны і дакладнасці стральбы з устаноўленага на ёй асноўнага і дадатковага ўзбраення.

Акрамя таго, гасцей шоў чакае экскурсійны маршрут «Лінія Сталіна», анімацыя «Стральба з гарматы», квэст «Пошук стралковай зброі». Будзе магчымасць убачыць рэканструкцыю Ржэўска-Вяземскай аперацыі 1942 года і інш. Пачатак — у 11:00.

Вілейскі раён

Справаздачны канцэрт студыі танца «Фарсаж» адбудзецца 19 красавіка (18:00) ў Вілейскім Палацы культуры. Правіць баль на сцэне палаца будуць навучэнцы дзяржаўнай установы «Вілейскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі» і пачатковай школы №6 горада пад кіраўніцтвам Алесі Раздзялоўскай.

Жодзіна

Канцэрт калектываў аматарскай мастацкай творчасці Палаца культуры Беларускага аўтазавода пройдзе 25 красавіка (18:00) у Жодзіне.

Чакаецца выступленне народнага харэаграфічнага ансамбля «Кружаўніца», народнага ансамбля беларускай песні «Медуніца», народнага ансамбля народных інструментаў «Верасень» і многіх іншых калектываў.

Марына Сліж

Фота: Павел Арлоўскі, «Спеўны Сход», ГКК «Лінія Сталіна», студыя танца «Фарсаж»,  ДК БЕЛАЗ

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте