Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
«Планета сям’я» ў Вілейцы і майскія сустрэчы ў Нясвіжы. Афiша Мiншчыны

 Фото: Светлана Курейчик

Прайсці марафон у Вілейцы і завітаць на «Нясумны вечар» у Маладзечна. Што яшчэ паглядзець і ў чым паўдзельнічаць на Мінчшыне.

Вілейскі раён

Марафон «Планета сям’я», прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і, пройдзе ў Палацы культуры г. Вілейкі 15 мая.

Выставу сямейных захапленняў, гульнёвую праграму з роставымі лялькамі, канцэрт з удзелам калектываў і салістаў Палаца культуры, а таксама юных артыстаў абяцаюць арганізатары ў гэты дзень. У межах мерапрыемства будуць арганізаваныя і сустрэчы з урачамі, прадстаўнікамі органаў сацыяльнай абароны насельніцтва, якія дадуць адказы на любыя хвалюючыя пытанні. Пачатак марафону — у 17:00.

Нясвіжскі раён

Правесці дні ў чароўнай атмасферы свята і даўніны прапануе Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».

 Фото: Светлана Курейчик

11-га, 12-га а таксама 18 мая тут пройдуць музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні з удзелам самой Марыі дэ Кастэлян Радзівіл. Касцюміраваныя сцэны, падчас якіх гасцей сустрэнуць прадстаўнікі знакамітага роду і рыцары княскага двара, не пакінуць раўнадушнымі ніводнага наведвальніка, гэтак як і раскоша залаў палаца, дзверы якіх будуць адчынены для ўсіх жадаючых.

Маладзечанскі раён

Стаміліся ад хатніх клопатаў і тэлевізара, не ведаеце, чым заняць сябе ў вольную хвіліну? Тады самы час завітаць у Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне, які абяцае вам «Нясумны вечар».

 Фото: группа клуба «Кола» во «Вконтакте» 

Чакаецца адкрыццё выставы жывапісу Леаніда Грышука, будуць дзейнічаць дзіцячыя пляцоўкі, распачнуцца віктарына «Назад у СССР», танцы з этнаграфічным клубам «Кола» — усё запланавана на 17 мая (17:00). У гэты ж вечар удзельнікаў мерапрыемства чакаюць майстар-класы па стварэнні паштовак, настольныя гульні, а таксама песні ля кастра пад гітару і іншыя сюрпрызы.

Слуцкі раён

12 мая ў Грэскім сельскім Доме культуры адбудзецца раённае свята «Сям’я — крыніца натхнення». Галоўныя яго ўдзельнікі — пяць сем’яў, што пражываюць у сельскай мясцовасці.

У гэты ж дзень на пляцоўцы перад установай культуры, а таксама ў фае будынка будзе праходзіць гульня «Квэст», у ёй прымуць удзел супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях і аддзела ДАІ Слуцкага РАУС.

Жодзіна

На прэм’еру гэтай камедыі для дарослых у пастаноўцы Сучаснага мастацкага тэатра запрашае жодзінцаў Дом культуры аўтазавода (23 мая, 18:30).

Галоўная дзея спектакля разгорнецца ў доме забяспечанай і дружнай сям’і. Гаспадар думае аб сваёй палюбоўніцы, маладой і прыгожай мадэлі. Жонка збіраецца наведаць маму, але, даведаўшыся, што да мужа павінен прыехаць блізкі сябар, вырашае застацца дома. Раптоўныя змены ў планах нашых герояў ствараюць поўную блытаніну.

Марына Сліж

0 1

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте