Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
Конкурс выратавальнікаў на Мядзельшчыне і дзіцячы вернісаж у Слуцку. Афіша Міншчыны

Здесь и далее фото носит иллюстративный характер

Стаць сведкам спаборніцтваў выратавальнікаў на возеры Мястра і гонкі з перашкодамі на «Лініі Сталіна». Што яшчэ паглядзець і ў чым паўдзельнічаць на Міншчыне.

Мядзельскі раён

Абласныя спаборніцтвы па выратавальнаму мнагабор’ю сярод штатных работнікаў станцый і выратавальных пастоў пройдуць 12 ліпеня на возеры Мястра.

Удзельнікаў чакае некалькі конкурсаў: плаванне на сто метраў з перашкодамі, падача выратавальнага круга, выратаванне манекена.

Для штатных супрацоўнікаў прадугледжаны яшчэ і выезд катара па трывозе. Стартуюць спаборніцтвы на Мядзельскай выратавальнай станцыі. Пачатак — у 11:00.

Мінскі раён

13 ліпеня (10:00) у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь адбудзецца летняя гонка з перашкодамі «Патрыёт».

Забег пройдзе па ўнікальнай тэрыторыі комплексу, дзе будзе шмат розных перашкод, імітацыя выбухаў. Кожнага, хто дойдзе да фінішу, чакаюць гарбата, гарачая ежа, цёплы душ, а таксама ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання з выездам на танку і медаль за ўдзел у спаборніцтвах.

Слуцкі раён

Выстава дзіцячых работ «Летні вернісаж» працуе ў Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы.

Малюнкі, выкананыя акварэллю, алоўкам, тушшу, гуашшу, адрозніваюцца разнастайнасцю і перадаюць багатыя фарбы лета.

Арганізавана выстава членамі аб’яднання па інтарэсах «Інжынерны малюнак і каларыстыка» Слуцкага цэнтра тэхнічнай і прыкладной творчасці навучэнскай моладзі. «Летні вернісаж» будзе працаваць да 8 верасня.

Капыльскі раён

13–14 ліпеня ў Капыльскім раёне пройдзе велапрабег па месцах баявой і партызанскай славы, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства, арганізатарамі якога выступаюць Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь і Капыльская раённая аргструктура ДТСААФ, праводзіцца ў рамках патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Капыльшчына ганарыцца». Старт велапрабегу будзе дадзены 13 ліпеня ў 13:30 ад помніка воінам-вызваліцелям.

Нясвіжскі раён

Выстава «Даспехі радзівілаўскага Нясвіжа» працуе ў Залатой зале Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

Гэта ўнікальная спроба сабраць асобныя элементы найбагацейшай калекцыі зброі і даспехаў роду Радзівілаў, якая захоўвалася ў Нясвіжскім палацы на працягу некалькіх стагоддзяў. У наш час прадметы з калекцыі прадстаўлены ў такіх буйных сусветных музеях, як Метраполітэн (ЗША), Музей Арміі ў Парыжы (Францыя), Мастацка-гістарычны музей Вены (Аўстрыя) і інш. Выстава будзе працаваць да канца года.

Марына Сліж

Фото: Светлана Курейчик, Павел Орловский, stalin-line.by, child.slucklib.by, БЕЛТА.

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте