Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
13:52 24.07.2019
Мультимедиа, Регион
«Масквіч» праз Маскаўцы заехаў на паўвостраў палюбавацца возерам Недрава

Браслаўшчына — неверагодны край. Зрабіў яго такім старажытны ляднік, які пакінуў у спадчыну Беларусі сотні маляўнічых азёр і незвычайны рэльеф. Апынуўшыся ў абдымках браслаўскай прыроды, супакойваешся, прыходзіш у сябе пасля мітуслівага горада і адчуваеш еднасць з Сусветам.

Адно з маляўнічых азёр Браслаўскага Паазер’я — Недрава. Знаходзіцца яно ў басейне ракі Друйка, найбольшая глыбіня — 12,2 метры. Шыкоўны краявід на Недрава адкрываецца з паўвострава, куды паспяхова даехала праз вёску Маскаўцы наш фотамастак Святлана Курэйчык на сваім «Масквічы» 412 ІЖ, каб зрабіць не менш шыкоўныя фотаздымкі…

Зміцер Арцюх

Вiдэа Святланы Курэйчык

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте