Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
«Уладар сяла» ў Капыльскім раёне і вандроўка ў дзяцінства на Случчыне. Афіша Міншчыны

Сустрэцца з героямі кнігі Аляксандра Сачанкі ў Слуцкім раёне і наведаць «Дом ля возера» у Вілейскім. Што ячшэ паглядзець і ў чым паўдзельнічаць на Міншчыне.

Капыльскі раён

У аграгарадку Жыліхава 10 жніўня пройдзе раённы этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». У ім прымуць удзел лепшыя сем’і раёна. Пачатак а 14-й гадзіне.

Канкурсанты зладзяць «Выставу дасягненняў сямейнай гаспадаркі», а таксама пройдуць выпрабаванні пад назвай «Святочны воз», «Родны смак», «Па дровы». Маладыя гаспадары прадэманструюць здольнасці абыходзіцца з канём ды возам, кулінарыць. Яны пакажуць, як можна распілаваць бервяно так, каб затым, пакалоўшы яго, скласці слова «сям’я».

Слуцкі раён

Лучнікоўская сельская бібліятэка-філіял № 7 запрашае школьнікаў на сустрэчу з героямі кнігі Аляксандра Сачанкі «Да бабулі на вёску». Паўлінка і Міхаська займальна раскажуць аб традыцыйных занятках сваіх прабабак і прыладах працы, якімі яны карысталіся ў паўсядзённым жыцці, а таксама побыце, прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, святах і нацыянальных стравах. Суботняя імпрэза прысвячаецца Году малой радзімы і пройдзе ў межах праграмы «Канікулы. Чытанне з захапленнем».

Маладзечанскі раён

Свята «Тэрыторыя сэрца» пройдзе 11 жніўня ў амфітэатры горада Маладзечна. Яго арганізавалі, каб дапамагчы Цімафею Рацю — маленькаму хлопчыку, які хварэе на дзіцячы цэрэбральны параліч.

Выступяць салісты тэатра песні «Мерыдыян». Сярод гледачоў разыграюць «Добрую латарэю». Сабраныя сродкі арганізатары перададуць на лячэнне і рэабілітацыю дзіцяці.

Вілейскі раён

У вёсцы Навасады, што на Вілейшчыне, праходзіць трохдзённы фэст «Дом ля возера». Гаспадар сядзібы прапаноўвае гасцям багатую праграму з выставамі фотаздымкаў і сучаснага мастацтва, вячоркамі ля вогнішча і дыскусіямі з запрошанымі экспертамі.

Будзе майстар-клас сухога і мокрага валяння, навучаць і плесці з саломкі. Выступяць гурты «Планета ўсіх» і «Sтанцыя». Той, хто настроены больш сур’ёзна, паслухае лекцыю «Бацькі супраць настаўнікаў і іншыя парадоксы сучаснай школы».

Для самых маленькіх працуюць горкі і батуты. А пакуль дзеці забаўляюцца, дарослыя могуць павучыцца секчы дровы і гатаваць юшку.

Нясвіжскі раён

Фото носит иллюстративный характер

Паглядзець больш як сотню аўтарскіх работ лялечных майстроў з розных краін можна ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Да канца жніўня тут ладзіцца выстава «Панна Doll’я». Эксклюзіўныя калекцыйныя лялькі непаўторныя, бо выраблены яны толькі ў адзіночным экзэмпляры. Фантазія мастакоў насамрэч невычарпальная: што ні лялька, то новы незвычайны вобраз.

Фото: БЕЛТА,  страница ВКонтакте Дом у озера . Новосады,   страница ВКонтакте Лучниковская-Библиотека Филиал, страница ВКонтакте Театр песни»Меридиан»

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте