Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
Тантамарэскі ў Маладзечне і беларускі культурны ландшафт у Нясвіжы. Афіша Міншчыны

Фото носит иллюстративный характер

Пазнаёміцца з гісторыяй беларускага спорту ў Маладзечне і наведаць выставу жывапісу ў Нясвіжы. Што ячшэ паглядзець на Міншчыне.

Маладзечанскі раён

У год правядзення II Еўрапейскіх гульняў Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне запрашае жыхароў і гасцей горада на выставу «Спорт. Падарожжа ў часе», якая знаёміць з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў і расказвае пра свет спорту пачатку мінулага стагоддзя.

На выставе, якая будзе працаваць да 27 кастрычніка, прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца XIX стагоддзя, копіі дакументаў і фотаздымкаў таго перыяду. Акрамя таго, экспазіцыя ўтрымлівае шэраг інтэрактыўных пляцовак, на якіх можна сфатаграфавацца ў якасці аднаго з персанажаў тантамарэскі (фатаграфічнага стэнда) або праверыць свае сілы ў гульні кікер (настольным футболе).

Дзяржынскі раён

29 верасня Дзяржынскі гарадскі Дом культуры адкрывае 58-ы творчы сезон. Спецыяльна да гэтага дня супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі новую шоу-праграму «На крылах творчасці», падчас якой прагучаць як хіты, так і новыя нумары мастацкай самадзейнасці.

На сцэну выйдуць заслужаны аматарскі ансамбль народнай музыкі «Спадчына», народны ансамбль народнай песні «Карагод», дзіцячы танцавальны калектыў «Вясняначка» і іншыя.

Пачатак — у 17:00.

Нясвіжскі раён

Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» прадстаўляе выставу работ Міхася Карпука «Беларускі культурны ландшафт».

На палотнах мастака, які шмат падарожнічаў па родным краі, храмы, жылыя дамы, цікавыя пабудовы. Не пакінуць раўнадушнымі і замалёўкі з відамі малых беларускіх гарадоў, вёсак і іх ваколіц сярэдзіны і канца мінулага стагоддзя, дзе можна разгледзець (да 12 лістапада ўключна) і мясцовы каларыт, і атмасферу культурнага жыцця.

Марына Сліж

Фото: commons.wikimedia.org (автор Liilia Moroz), rs.gov.ru

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте