Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
Упершыню ў Беларусі выступіць літоўскі фолк-рытуал-гурт «Кулгрында»

Калектыў сыграе разам с беларускай «Дайнавай» у Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску.

У шэрагу шматлікіх у Літве аўтэнтычных калектываў гурт заўважна вылучаецца. Удзельнікі стылёва і ашчадна інтэгруюць літоўскі фальклор у сучасную музычную культуру.

«Кулгрында» выконвае аўтэнтычныя літоўскія і старапрускія народныя песні ў суправаджэнні музычных інструментаў, якія прыйшлі да нас са старажытнасці. Гэта дуда, канклес-гуслі, барабаны старажытнага тыпу, колавая ліра.

Яшчэ адзін складнік музычнага твару гурта — гімны, звернутыя да літоўскіх і балцкіх багоў і багіняў. Яны далікатна рэканструяваны на грунце звестак з фальклору і захаванай у ім старажытнай міфалогіі.

На радзіме «Кулгрында» асабліва цэніцца. Музыкі бяруць удзел у мерапрыемствах дзяржаўнага і нават міжнароднага маштабу. Яны выступалі на інаўгурацыі прэзідэнта Літвы. Абавязкова ўдзельнічаюць у агульнанацыянальным Свяце песень і танцаў.

Узначальвае «Кулгрынду» Інія Трынкунене — лідарка Літоўскай супольнасці балцкай веры «Рамува». У Літве «Рамува» лічыцца носьбітам нацыянальнай спадчыны. Яе падтрымліваюць і ў парламенцкай урадавай кааліцыі, што кіруе ў краіне цяпер.

З беларускага боку тандэм «Кулгрындзе» складзе музычны гурт «Дайнава» (Dainava). Гэты калектыў таксама можна вылучыць сярод беларускіх фолк- і постфолк-фармацый. Ён нясе досыць чысты стыль і эмоцыю старажытнай спадчыны беларускай зямлі. Творчае аблічча гурта вельмі пазнавальнае. Гэта найперш аўтэнтычныя каляндарныя песні і дудавая музыка. У складзе «Дайнавы» — кіраўнік студэнцкага этнаграфічнага таварыства Ганна Сілівончык, мультыінструменталістка і экс-удзельніца «Старога Ольсы» Кася Радзівілава, майстар народных музычных інструментаў Сяргей Чубрык, знаўца і практык народных традыцый Святлана Клепікава.

Жаданы канцэрт адбудзецца 20 верасня.

Ігар Сяргееў

Фото: romuva.lt

2 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте