Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
Кветкi ў Вiлейцы i футбол з аркестрам у Маладзечне. Афiша Мiншчыны

Наведаць выставу ў Вiлейцы i заўзяць на стадыне ў Маладзечне. Што ячшэ паглядзець i ў чым паўдзельнiчаць на Мiншчыне.

Вілейскі раён

У Вілейскім краязнаўчым музеі адкрылася выстава Ядвігі Сянько і Таццяны Урбшас, дзе прадстаўлены пейзажы, нацюрморты і кветкавыя кампазіцыі.

Ядвіга — прафесійная мастачка з Маладзечна, творчасць яе непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Аднак блізкія ёй і кветкавыя кампазіцыі, а таксама нацюрморты, якіх напісала больш за 600.

Таццяна жыве ў Мядзеле, працуе ў будаўнічай арганізацыі, а ў вольны час займаецца любімай справай: стварае інтэр’ерныя кампазіцыі, упрыгажэнні і аксесуары, рабіць якія вучылася самастойна. Выстава працуе да 23 лістапада.

Маладзечанскі раён

Закрыццё футбольнага сезона — 2019 адбудзецца 9 лістапада на гарадскім стадыёне. Футбольны клуб «Маладзечна» і стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» сустрэнуцца на полі ў 14:00. Але ўжо з 13 гадзін жыхароў і гасцей горада чакаюць бясплатны аквагрым, розыгрыш падарункаў, выступленне ваеннага аркестра, салдацкая каша і гарбата.

Таксама ў Маладзечне пройдзе 16 лістапада абласны фестываль нацыянальных культур. Будуць найлепшыя аматарскія калектывы, асобныя выканаўцы, народныя майстры, а таксама знаўцы нацыянальнай кухні з розных рэгіёнаў Мінскай вобласці. Сярод іх — удзельнікі культурна-асветніцкага аб’яднання ўкраінцаў «Краяны» (Маладзечна) і народнага аматарскага аб’яднання прадстаўнікоў нацыянальных культур «Шматгалоссе» Печынскага ГДК Барысаўскага раёна.

Будуць прадстаўлены і Дом Польскі Івянецкага гарпасялковага аддзела культурна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Саюз палякаў на Беларусі», а таксама цыганскі ансамбль «Эльпіс» са Слуцка.

Нясвіжскі раён

Адчуць непаўторную атмасферу горада, пазнаёміцца з гісторыяй музычных інструментаў і нотнай граматы, а таксама складам камернага аркестра запрашае Нясвіжская ратуша. Найстаражытнейшая сярод пабудоў гарадскога самакіравання, яна на працягу многіх год была адміністрацыйным цэнтрам горада, тут праводзіліся ўрачыстасці, балі, канцэрты, спектаклі, якія збіралі дзясяткі соцень гасцей.

Ад 4 да 13 лістапада музыка зноў запоўніць залы ратушы. Арганізатары абяцаюць: станоўчыя эмоцыі і культурныя адкрыцці гарантаваны!

Пухавіцкі раён

Фото носит иллюстративный характер

Восеньскі кірмаш пройдзе ў Мар’інай Горцы гэтай суботай, 9 лістапада. Арганізатары мяркуюць забяспечыць насельніцтва сельскагаспадарчай прадукцыяй, харчовымі таварамі, рознымі прысмакамі, насеннем. Будуць прадавацца вырабы майстроў народнай творчасці, сельгасінвентар, пасадачны матэрыял.

Марына Сліж

Фота: Святлана Курэйчык, Елена Харевич, старонка ВКонтакте Ядвігі Сянько, kraj.by

0 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте