Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша
Джаз у Чысці і «Чапаеў» у Смалявічах. Афіша Міншчыны

Паслухаць джаз у пасёлке Чысць Маладзечанскага раёна і сгуляць у шашкі ў Смалявічах. Што яшчэ паглядзець і ў чым паўзельнічаць на Міншчыне.

Маладзечанскі раён

VII адкрыты фестываль-конкурс джазавай музыкі «Чысць-2019» пройдзе на Маладзечаншчыне 7–8 снежня. У мерапрыемстве прымуць удзел калектывы, а таксама выканаўцы з усіх куткоў Беларусі.

Адкрыццё фестывалю і конкурсная праграма запланаваны на 7 снежня (15:00), конкурсная праграма ансамбляў і аркестраў — 8-га (10:00). У гэты ж дзень (15:00) пройдуць майстар-клас і творчая сустрэча з членамі журы фестывалю. Таксама будуць падведзены вынікі, заслужаныя ўзнагароды атрымаюць пераможцы, у джэм-сейшн прагучаць імправізацыі ўдзельнікаў і членаў журы.

Крупскі раён

Заключныя спаборніцтвы круглагадовай спартакіяды сярод працоўных калектываў пройдуць на Крупшчыне. 7 снежня на базе фізкультурна-спартыўнага комплексу «Грацыя» адбудзецца чэмпіянат раёна па шахматах, 14-га — шашках.

А ў аграгарадку Замкі з 12 па 14 снежня за прызавыя месцы будуць змагацца гандбалісты. У каманднай гульні з мячом прымуць удзел прадстаўнікі ад усіх калектываў і арганізацый раёна.

Слуцкі раён

Слуцкая раённая цэнтральная бібліятэка запрашае жыхароў горада і раёна на выставу «Памяць аб праваслаўным Слуцку».

У экспазіцыі — праваслаўныя і старажытныя кнігі, царкоўны рыштунак і адзенне, іконы, гістарычныя малюнкі, фотаздымкі мясцовых храмаў, якія не захаваліся да нашых дзён.

Выстава будзе працаваць да 15 студзеня 2020 года.

Смалявіцкі раён

Фота iлюстратыўнага характару

Адкрыты турнір Мінскай вобласці па гульні ў шашкі «Чапаеў» пройдзе 8 снежня ў спартыўнай зале Смалявіцкага гарадскога стадыёна.

Да ўдзелу запрашаюцца мужчыны і жанчыны з інваліднасцю. Мэта спаборніцтваў — папулярызацыя гульні, умацаванне творчых і спартыўных кантактаў, а таксама ўзаемаадносін паміж людзьмі з асаблівасцямі развіцця.

Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца ў галоўную судзейскую калегію па тэлефоне 8 (017) 763-69-00.

Марына Сліж

Фота: Кацярына Сейнава, БЕЛТА, старонка «ВКонтакте» «Слуцкая-Районная Центральная-Библиотека»

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте