Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Калейдоскоп
Надта цёплая зима. Як беларусы ўспрымаюць капрызы надвор’я

У другой палове студзеня на Беларусі няма ільду на рэчках. Нават на Вадохрышча не спатрэбілася рабіць палонку. Карэспандэнты МЛЫН.BY пацікавіліся ў жыхароў, як ім такая зіма.

Баляслаў Гарачы, пчаляр з Валожынскага раёна:

— Мяне ўсё задавальняе, люблю, калі на вуліцы цёпла. Але ад такой зусім не зімовай тэмпературы ў маім пчальніку прачнуліся пчолы. Ад вуллёў нават гул ідзе! Цёплае надвор’е дрэнна ўплывае на насякомых, яны пакрываюцца вільгаццю. Для іх ідэальна, калі ўзімку марозна і суха. Да таго ж пчолы могуць закласці расплод і застануцца на ім сядзець, калі пахаладае. А гэта значыць, што яны перастануць есці мёд, іх арганізм не будзе выпрацоўваць цяпло — і, як вынік, могуць загінуць.

Виталий Жуковский, главный тренер ФК «Ислочь»:

— Мое любимое занятие, кроме футбола, — рыбалка. Просверлить лунку, посидеть часок-другой на льду и поймать плотву или леща — милое дело! В этом году, увы, не застал льда на водоемах. Буду надеяться, что снега все же дождемся и лед на озерах схватится. С другой стороны, теплая зима хороша для тренировочного процесса. Мои футболисты уже начали подготовку к новому сезону, им больше нравится бегать по зеленой траве, а не по снегу.

Ларыса Карунец, пенсіянерка з Мінскага раёна:

— Мне зусім не падабаецца такая зіма. На градцы прараслі высаджаныя ў верасні цыбуля і часнок. Баюся, каб не загінулі з надыходам маразоў. Надвор’е ўплывае і на ціск — скача, нібы на амерыканскіх горках. Млявасць, рабіць нічога не хочацца. Лепш ужо маразок! Да таго ж пачысціць ад снегу дарожкі — гэта добрая фіззарадка. У маім дзяцінстве зіма была тры месяцы на год: прыходзіла ў снежні і заканчвалася на пачатку сакавіка. Я хадзіла ў школу за тры кіламетры па гурбах. Было весела! А зараз што? Мару пагуляць з унукамі ў снежкі, а то дзеці хутка забудуцца, што такое зіма.

Сергей Мисюченко, оператор котельной Копыльского ЖКХ, спортсмен­-любитель:

— Работаем сейчас в обычном режиме. Когда на улице температура выше 5 градусов, сильно не топим. Меня устраивает такая зима. Я каждый день выхожу на восьмикилометровый кросс по городу — бегается очень легко! Сейчас готовлюсь к чемпионату Беларуси по бегу среди ветеранов, который пройдет 25 января в Минске.

Валерыя Аўкштулевіч, навучэнка Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа:

— Зіма ў гэтым годзе зусім нязвыклая, няма ні снегу, ні маразоў — усё пайшло не па плану. Затое можна больш часу праводзіць на вуліцы, шпацыраваць — паветра ж досыць цёплае. Мне гэта падабаецца, асабліва калі няма дажджу. Праўда, у гэтай сітуацыі ёсць і іншы бок. Кажуць, калі зіма позняя, дык вясна будзе халодная. Зразумела, лепш, калі ўсё адбываецца своечасова. Сапраўдная зіма для мяне — гэта санкі, снежныя горкі, лёд і сцюжа.

Павел Тараймович, участник музыкального коллектива «Тяни­Толкай»:

— Не нужно чистить автомобиль, грести снег лопатой около подъезда… Мне такая зима очень нравится! А вот мой восьмилетний сын постоянно жаловался на отсутствие снега. Чтобы как-то прикоснуться к зиме, в отпуск после Нового года съездили в Лапландию, в гости к Санта-Клаусу. Покатались на горках, слепили-таки снеговика. Все были в неописуемом восторге!

Аляксандр Шаманаў, галоўны аграном СВК «Агракамбінат Сноў»:

— Зараз анамальнае для Беларусі надвор’е. Былі раней падобныя зімы, але менавіта такой цёплай не прыпомню. Што тычыцца азімых, тут сітуацыя залежыць ад часу сяўбы. Калі для гэтых збожжавых культур усё зроблена па тэхналогіі, унесены мінеральныя тукі, усё павінна быць добра. Зіма анамальная, але тэмпература не падымаецца да той мяжы, калі можа пачацца вегетацыя каранёвай сістэмы. Пакуль няма падстаў трывожыцца за культуры. А вось калі пройдзе дождж, а потым ударыць мароз, без снегу той жа азімы рапс вытрымае толькі тэмпературу да мінус 15 градусаў. Раслінаводства — гэта фабрыка пад адкрытым небам. Даць стопрацэнтны прагноз немагчыма.

Вольга Рыжыкава, спявачка, тэлевядучая:

— Гэта першая зіма за шмат год, якая мне сапраўды падабаецца. Радуюся кожнаму дню. Шчыра кажучы, не люблю снег і мароз. Раней у самы халодны перыяд года я старалася паехаць на адпачынак у цёплыя краіны. А зараз мне тут вельмі добра, камфортна. Тым больш што можна эканоміць час. Не трэба чысціць машыну ад снегу — мой далёка не самы любімы занятак. Галоўнае, каб вясна пачалася па календары і ў красавіку не пайшоў снег.

Сяргей Саланкевіч, Станіслаў Лабаты

2 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте