Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Афиша, Регион
Што чакае гасцей свята музыкі «Заслаўе-2020»

Свята музыкі «Заслаўе-2020» у 20-ы раз пройдзе ў горадзе – спадарожніку Мінска. Гасцей чакаюць конкурс юных выканаўцаў, выступленні творчых калектываў Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга. МЛЫН.BY даведаўся, чым яшчэ прывабяць гледачоў 17 студзеня.

Кожны год свята збірае гасцей з усіх куткоў Беларусі. Выхаванцы дзіцячых школ мастацтваў вобласці ўдзельнічаюць у конкурсе «Заслаўскі сшытак», які праходзіць у дзень фестывалю. На гэты раз свае творчыя здольнасці пакажуць хлопчыкі і дзяўчынкі, што вучацца па класу фартэпіяна.

— Конкурснай пляцоўкай «Заслаўскага сшытка» стане мясцовая школа мастацтваў, — адзначае дырэктар гэтай установы Валерый Шкурскі. — Беларускія творы выканаюць каля 25 маладых музыкантаў. У мінулым годзе на сцэну выходзілі скрыпачы, а ў наступным мы запросім выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах. Па традыцыі найлепшых ўзнагародзіць сам маэстра Міхаіл Фінберг.

Таксама ў дзіцячай школе мастацтваў выступяць творчыя калектывы трубачоў, флейтыстаў. Тут можна будзе пачуць дуэт для фартэпіяна і кларнета, майстроў струннага аркестра Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі.

У Заслаўскім гарадскім Доме культуры «Світанак» адбудзецца канцэрт з удзелам лаўрэатаў міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў — заслужанай артысткі Беларусі Наталлі Тамелы, Таццяны Глазуновай, Галіны Грамовіч, Руслана Мусвідаса, Ягора Шаранкова і іншых.

— Заслаўе — месца вельмі цікавае, гістарычнае, музычнае, — падкрэсліў народны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», прафесар Міхаіл Фінберг. — У нашым рэпертуары прагучыць музыка беларускага кампазітара Яўгена Глебава (сёлета яму споўнілася б 90 год), а таксама творы іншых аўтараў, якія палюбіліся слухачам, і новыя кампазiцыі. Мы з задавальненнем выступаем у невялікіх населеных пунктах. Аналагічныя фестывалі праходзяць у 21 горадзе нашай краіны. Асноўная ідэя мерапрыемства — звярнуць увагу на свае, беларускае, якое неабходна любіць і шанаваць.

— Многія жыхары нашага горада прывыклі пачынаць год менавіта з гэтага фестывалю, — сказала старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Карташова. — У кожнага з нас ёсць добрая магчымасць пазнаёміцца з беларускай музыкай, кампазітарамі і выканаўцамі. А конкурс «Заслаўскі сшытак» збірае таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак цэнтральнага рэгіёна, іх бацькоў і педагогаў. Маладыя музыканты далучаюцца да нацыянальнай культуры, знаёмяцца з прафесіяналамі. Свята музыкі ў Заслаўі — гэта ўнікальная з’ява, якая выклікае жывую цікавасць.

У рамках фестывалю ў Заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў адкрыецца выстава Ганны Сілівончык, адной з самых яскравых прадстаўніц беларускага жывапісу.

Ганна Халдзеева

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте