Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
В Минской области, Регион
Абласны Дзень роднай мовы ў Смалявічах пачнецца з напісання дыктоўкі

Фота iлюстратыўнае

Свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, абвешчанага ЮНЕСКА, пройдзе 21 лютага ў Смалявіцкім гарадскім маладзёжным цэнтры.

Як расказаў карэспандэнту МЛЫН.BY першы сакратар Мінскага абласнога камітэта БРСМ Кірыл Шык, на свята «Дзень роднай мовы» ў Смалявічы збяруцца каля 60 актывістаў моладзевай арганізацыі, сярод якіх пераможцы абласных анлайн-конкурсаў на лепшае выкананне песень і чытанне вершаў на беларускай мове, конкурса сэлфі «Мая беларуская кніга».

— Пачнецца мерапрыемства з напісання дыктоўкі, якая з’яўляецца традыцыйным сімвалічным актам Міжнароднага дня роднай мовы не толькі ў Беларусі, але і па ўсім свеце, — адзначыў Кірыл Шык. — Галоўная фішка нашага свята: беларуская інтэлектуальня гульня «Мая радзіма — Беларусь», якая пройдзе ў фармаце паб-квіза. Пытанні будуць звязаны з роднай мовай, традыцыямі, культурай беларусаў. Па выніках гульні тры каманды-пераможцы атрымаюць сімвалічныя падарункі, прысвечаныя Году малой радзімы: кнігі класікаў беларускай літаратуры, якія нарадзіліся на Міншчыне.

Таксама запланавана творчая канцэртная праграма і кіналекторый «Фільмы на беларускай мове як сучасны трэнд».

Дарэчы, свята «Дзень роднай мовы» адбудзецца у межах абласнога этапу рэспубліканскага маладзёжнага праекта «Беларусь — крынiца натхнення». Праект накіраваны на папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры, традыцый, абрадаў, народных рамёстваў.

Галіна Наркевіч

Фото: БЕЛТА

1 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте