Впервые у нас? Регистрация


Вход

Забыли пароль? (X)

Зарегистрированы? Войти


Регистрация

(X)

Восстановление пароля

(X)
Калейдоскоп
На якія ўчынкі вас натхняе каханне? Адказваюць беларусы

Пра каханне здымаюць фільмы, ствараюць песні і вялікія раманы, палотны на адпаведныя сюжэты пішуць мастакі. А на што ячшэ натхняюць пачуцці? Пра гэта ў суразмоўцаў пацікавіліся карэспандэнты МЛЫН.BY.

Канстанцін Драпеза, які разам з Аляксандрай Кірсанавай быў першым прадстаўніком Беларусі на песенным конкурсе «Еўрабачанне» ў 2004 годзе:

— У кветкава-цукерачны перыяд, калі мы толькі-толькі пачалі сустракацца з Аляксандрай, яна падарыла мне прыгожую статуэтку — два шкляныя снегіры на адной галінцы. Нядаўна я знайшоў гэты сувенір у бацькоўскай хаце і прывёз у нашу з Сашай кватэру. Ён стаіць на бачным месцы і не дае забыць пра той час. Каханне часта натхняла мяне на розныя ўчынкі. Аднойчы Аляксандра паскардзілася на дрэннае фартэпіяна. Мы тады ўладкоўвалі кватэру, і лішніх грошай у нас не было. На адным з канцэртаў я зарабіў прыстойную суму і купіў Сашы шыкоўную раяльную клавіятуру. Яна ашалела ад шчасця, і яе падзяка расчуліла мяне да глыбіні душы! Аляксандра нават цяпер карыстаецца гэтым фартэпіяна і цешыць мяне новымі песнямі.

Зміцер Була, дырэктар ДЮСШ Капыльскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК:

— Калі быў мальцам, дзеля дзяўчын ішоў шмат на што: ірваў кветкі са школьнай клумбы, мелам на асфальце пісаў нешта рамантычнае… Мы заўсёды адзначаем з жонкай 14 лютага. У нас двое дзяцей — Машка і Паліна і 203 выхаванцы спартыўнай школы. І ўсіх я бязмерна люблю!

Валерыя Аукштулевіч, студэнтка Мінскага дзяржаўнага абласнога каледжа:

— Мяне каханне натхняе на рознае. Пішу глыбокія, пачуццёвыя вершы. Я па натуры запальчывы чалавек, і каханне згладжвае гэтую якасць, хочацца лётаць.

Валянціна Вішэўская, маці дваіх дзяцей:

— Без кахання немагчыма жыць! Гэта ж не толькі рамантыка, прагулкі пад месяцам і прыгожыя словы. Каханне — гэта боль, перажыты разам, сум і страх. Толькі праз жыццёвыя цяжкасці пазнаецца каханне. Дзень святога Валянціна напамінае нам пра гэта.

Аляксандр Пілінкевіч, Стаўбцоўскі раён:

— З жонкай 44 гады жывём душа ў душу. Усе добрыя ўчынкі, пачынаючы з набыцця хаты, пасадкі саду, я здзейсніў дзеля яе. У далёкім 1979 годзе купіў новенькі «ВАЗ-2106» — жонка марыла пра машыну. І мы праехалі на ім усю краіну! Гэта, пэўна, і ёсць сапраўднае каханне — адчуць такое добрае задавальненне ад зробленага.

Міхаіл Казінец, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці:

— Усё маё жыццё звязана з каханнем і любоўю. Каханне дае сілу, энергію, мяняе стаўленне да гэтага свету, далюдзей, да сваёй прафесіі. Лічу, што свету будзе цікавыменавіта той чалавек, у якім жыве любоў.

Святлана Сарока, дырэктар Палаца культуры горада Маладзечна, старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын:

— Безумоўна, каханне натхняе на найлепшыя ўчынкі. Гэта наймацнейшае пачуццё, якое можа адчуць чалавек. Асабіста мне яно дае вялікі стымул: выяўляе найлепшыя якасці, акрыляе дух і розум, даруе натхненне да працы і творчасці, заклікае несці ў свет дабро. Дзякуючы гэтаму глыбокаму пачуццю я кожны дзень імкнуся ствараць, у мяне ёсць мэта і сэнс жыцця, а гэта вельмі важна. Каханне натхняе мяне на добрыя справы, добрыя ўчынкі. Гэта стан, калі я думаю не толькі пра сябе, але і пра іншага чалавека, пра людзей. Ральф Уолда Эмерсан сказаў: «Наша галоўнае жаданне — каб у нашым жыцці з’явіўся нехта, хто зможа натхніць нас стаць тымі, кім мы можам быць».

Паліна Сіманішына, экскурсавод гістарычна-культурнага комплексу «Лінія Сталіна»:

— Каханне натхняе на самыя розныя ўчынкі, да якіх ты не схільны, пакуль не з’явяцца сапраўдныя пачуцці да чалавека. Ты можаш нават кінуць усё, сарвацца з месца і паехаць за любым у іншы горад, не звяртаючы ўвагі на тое, ці ёсць у такіх дзеяннях сэнс. Дзеля кахання робім неабдуманыя ўчынкі. Можа здарыцца і такое, што пройдзе час і аб некаторых сваіх неразважлівых кроках ты пашкадуеш…

Станіслаў Лабаты, Сяргей Саланкевіч

3 0

*Чтобы оставить комментарий Вам нужно зарегистрироваться на нашем сайте