:else=`
`]]
Лента Новостей
Последние новости
Происшествия
Мнение и спорт
Самое читаемое

На беларускім моры цішыня — і мары ў небе з птушкамі лятаюць

Беларускім морам называюць возера Нарач. Беларускім сэрцам яго таксама лічаць. Гэта — возера-цуд, возера-скарб, возера-казка.

Нарачанскі край — радзіма многіх знакамітых людзей Беларусі. Напрыклад, народнага паэта Максіма Танка, народнай артысткі Марыі Захарэвіч½ Спіс можна доўжыць і доўжыць. І гэта не дзіўна — не могуць у такім незвычайным месцы нараджацца звычайныя людзі.

Нарач — галоўная жамчужына Нарачанскага нацыянальнага парку, у які ўваходзяць тры групы азёр: Балдунская, Нарачанская і Мядзельская.

½ Тыдзень-другі — і на беларускае мора паедуць аматары воднага адпачынку, якія ўсю зіму сумавалі і марылі пра плёскат хваляў, шум лесу і ласкавае сонца. А яно будзе і абавязкова парадуе, абавязкова дапаможа забыцца пра трывожную зіму!

Зміцер Арцюх

Фота: Святлана Курэйчык

Mlyn.by © 2012 - 2020 Все права защищены.
Яндекс.Метрика